Канстанцін Іванавіч Скрабін
Канстанцін Іванавіч Скрабін[3] (руск.: Константин Иванович Скрябин; 25 лістапада (7 снежня) 1878, Санкт-Пецярбург — 17 кастрычніка 1972, Масква) — рускі і савецкі біёлаг, заснавальнік савецкай гельмінталагічнай навукі, акадэмік Акадэміі навук СССР (1939), Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), Герой Сацыялістычнай Працы (1958), лаўрэат Ленінскай і Сталінскіх прэмій.
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Skrjabin».
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1905 годзе скончыў Юр’еўскі ветэрынарны інстытут. У 1905—1911 гадах працаваў ветэрынарным урачом у Сярэдняй Азіі ў гарадах Чымкент і Ауліе-Ата. У 1912—1914 гадах знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Германіі, Швейцарыі, Францыі[4]. У 1915—1917 гадах загадчык кафедры ветэрынарыі і гігіены Сцебутаўскіх вышэйшых сельскагаспадарчых курсаў і адначасова супрацоўнік Цэнтральнай ветэрынарнай лабараторыі Пецярбурга[4]. У 1916 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1917—1920 гадах прафесар кафедры паразіталогіі Данскога ветэрынарнага інстытута ў Новачаркаску. У 1920—1925, 1933—1941 гадах К. І. Скрабін на пасадзе загадчыка кафедры, у 1922—1923 гадах дэкан Маскоўскага ветэрынарнага інстытута. У 1921—1941 гадах кіраўнік Гельмінталагічнага аддзялення Цэнтральнага трапічнага інстытута, у 1925—1927 гадах загадчык кафедры паразіталогіі Ленінградскага ветэрынарнага інстытута, у 1927—1948 гадах загадчык кафедры паразіталогіі Маскоўскага зоаветэрынарнага інстытута. У 1930—1933 гадах кіраваў Гельмінталагічнай лабараторыяй Усесаюзнага навукова-даследчага хіміка-фармацэўтычнага інстытута (сучаснае ААТ «Цэнтр па хіміі лекавых скродкаў»). У 1932—1956 гадах займаў пасаду дырэктара Усесаюзнага інстытута гельмінталогіі і адначасова ў 1941—1943 гадах — прафесар Казанскага зоаветэрынарнага інстытута. Дырэктар Гельмінталагічнай лабараторыі Акадэміі навук СССР у 1942—1972 гадах, загадчык Гельмінталагічнага сектара Інстытута малярыі, медыцынскай паразіталогіі і гельмінталогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР ў 1945—1949 гадах. У 1948—1960 гадах загадваў кафедрай паразіталогіі Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі. Віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ у 1956—1961 гадах.
Памёр К. І. Скрабін 17 кастрычніка 1972 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьЗаймаўся вывучэннем гельмінтафаўны з мэтай барацьбы з ўнутранымі паразітамі чалавека і сельскагаспадарчых жывёл. Аўтар прац па марфалогіі, сістэматыцы, экалогіі гельмінтаў. Распрацаваў тэарэтычныя асновы барацьбы з гельмінтозамі і ўкараніў іх у медыцынскую і ветэрынарную практыку. Увёў паняцце аб дадатковых і рэзервуарных гаспадарах, транзітным паразітызме і сімбіяпаразітызме, біягельмінтозах і геагельмінтозах[3]. Адкрыў і апісаў каля 200 новых відаў гельмінтаў, даў абгрунтаванне 120 новым родам[3]. Апублікавана каля 700 навуковых прац, у тым ліку каля 100 кніг і брашур. Лічыцца заснавальнікам савецкай школы гельмінтолагаў[3].
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га і 3-га скліканняў (1946—1954)[4].
Узнагароды і званні
правіць- Герой Сацыялістычнай Працы (1958)
- 6 ордэнаў Леніна (1936, 1949, 1953, верасень і снежань 1958, 1968)
- 3 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945, чэрвень верасень 1951)
- Ордэн Чырвонай Зоркі (1946)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Залаты медаль імя І. І. Мечнікава
- Ордэн «Кірыл і Мяфодзій» (Балгарыя)
- Ордэн «Георгі Дзімітроў» (Балгарыя)
- 2 Сталінскія прэміі (1941, 1950)
- Ленінская прэмія (1957)
- 4 вялікіх залатых медаля ВДНГ СССР
- Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1927)
- Заслужаны дзеяч навукі Кіргізскай ССР (1945)
- Заслужаны дзеяч навукі Узбекскай ССР (1968)
- Ганаровы доктар навук 4 замежных універсітэтаў і інстытутаў
- Правадзейны і ганаровы член 9 замежных акадэмій навук
Ушанаванне памяці
правіцьІмя К. І. Скрабіна прысвоена Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі (1973) і Усесаюзнаму інстытуту гельмінталогіі (1972). У 1973 годзе заснаваны Залаты медаль імя акадэміка К. І. Скрабіна, які прысуджаўся УАСГНІЛ за выдатныя працы і адкрыцці ў галіне ветэрынарыі. Расійскай акадэміяй навук прысуджаецца Прэмія імя К. І. Скрабіна за выдатныя даследаванні ў галіне гельмінталогіі і паразіталогіі. Перад будынкам Усесаюзнага інстытута гельмінталогіі ў 1977 годзе ўсталяваны помнік-бюст. У гонар акадэміка Скрабіна названы вуліцы ў Маскве і Бішкеку. На будынках у Маскве, дзе жыў і працаваў К. І. Скрабін, устаноўлены мемарыяльныя дошкі.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Скрябин Константин Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Рожнов В. В., Св. В. Найденко История биологической науки в истории академического здания на Ленинском проспекте в Москве, The history of biological science in the history of the academic building on Leninsky Prospekt in Moscow // Историко-биологические исследования — 2021. — Т. 13, вып. 1. — С. 7–23. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2021-11001
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
- ↑ а б в СКРЯБИН Константин Иванович // Центральная научная сельскохозяйственная библиотека (руск.)
Літаратура
правіць- Скрабін Канстанцін Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 470. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Богоявленский Ю. К. СКРЯБИН Константин Иванович // Большая медицинская энциклопедия. В 30-и т. / Гл. ред. Б. В. Петровский. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974—1989. — Т. 23. (руск.)
- Скрябин Константин Иванович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Работы по гельминтологии: К 75-летию академика К. И. Скрябина / Редколлегия: З. Г. Василькова, М. П. Гнедина, Л. Х. Гушанская, В. С. Ершов, А. М. Петров (отв. ред.), В. П. Подъяпольская, К. М. Рыжиков, Т. С. Скарбилович, Н. П. Шихобалова. — М.: Изд-во АН СССР, 1953. — 812 с. — 2 500 экз.
Спасылкі
правіць- Канстанцін Іванавіч Скрабін на сайце «Героі краіны»
- Профіль Канстанціна Іванавіча Скрабіна на афіцыйным сайце РАН
- Скрябин Константин Иванович // Летопись Момковского университета (руск.)
- СКРЯБИН Константин Иванович // Центральная научная сельскохозяйственная библиотека (руск.)
- Скрябин К. И. // ФГБУ «Центр ветеринарии»(недаступная спасылка) (руск.)