Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук імя Леніна
Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук імя У. І. Леніна (УАСГНІЛ) — вышэйшая навукова-даследчая і каардынацыйна-метадычная ўстанова па воднай, лясной і сельскай гаспадарцы СССР.[7][8] У яе сістэму ўваходзіла больш за 150 навуковых устаноў.[9]
Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук імя Леніна | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 25 чэрвеня 1929[1] |
Названа ад | Уладзімір Ільіч Ленін |
Старшыня | Мікалай Іванавіч Вавілаў[2][1], Aleksandr Murałow[d][3][1], Georgij Karlovich Meister[d][4][1], Мікалай Іванавіч Вавілаў[1], Трафім Дзянісавіч Лысенка[5][1], Pavel Lobanov[d][1], Трафім Дзянісавіч Лысенка[1], Mikhail Olshansky[d][1], Pavel Lobanov[d][1], Pyotr Vavilov[d][6] і A. A. Nikonov[d][1] |
Афіцыйная мова | руская |
Краіна | |
Даччыная арганізацыя (кампанія, установа) | Q130214528?, Q130729674?, Q130729692? і Q130729720? |
Размяшчэнне штаб-кватэры | |
Атрыманыя ўзнагароды | |
Дата спынення існавання | 30 студзеня 1992[1] |
Далучана да | Расійская акадэмія сельскагаспадарчых навук |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіць25 чэрвеня 1929 года выйшла Пастанова Савета Народных Камісараў СССР «Пра арганізацыю Усесаюзнай Акадэміі Сельска-Гаспадарчых Навук імя У. І. Леніна»[10]. Гэта дата лічыцца днём утварэння УАСГНІЛ.
У 1930 — 1940-я гады пасяджэнні УАСГНІЛ служылі пляцоўкай для палемікі паміж прыхільнікамі Т. Д. Лысенка і генетыкамі. Пасля снежаньскай сесіі УАСГНІЛ 1936 года (19-27 снежня 1936 года) кантроль над УАСГНІЛ атрымаў Т. Д. Лысенка, пасля чаго акадэмія амаль на трыццаць гадоў стала апорай лысенкаўшчыны. На «жнівеньскай сесіі УАСГНІЛ» (31 ліпеня — 7 жніўня 1948 г.) была ўведзена фармальная забарона на выкладанне «мендэлісцка-вейсманісцка-марганісцкай» генетыкі. Сесія негатыўна паўплывала на развіццё біялогіі ў СССР.
У 1949 годзе акадэмія была ўзнагароджана ордэнам Леніна, а ў 1979 годзе — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
У 1992 годзе акадэмія спыніла сваё існаванне ў сувязі з распадам СССР і з’яўленнем незалежнай Расійскай Федэрацыі. Сваю апошнюю сесію УАСГНІЛ правяла 4 лютага 1992 года, праіснаваўшы 62 гады, 7 месяцаў і 10 дзён.
Структура
правіцьНа пачатак 1970-х гадоў акадэмія мела восем рэгіянальных і дзесяць галіновых аддзяленняў. Акрамя таго, пры акадэміі дзейнічала 31 усесаюзная навукова-даследчая ўстанова.[11].
У 1969 годзе былі арганізаваныя два занальных аддзяленні: Сібірскае у горадзе Новасібірску і Паўднёвае ў Кіеве. 26 кастрычніка 1971 года ў Алма-Аце з’явілася Усходняе аддзяленне[12], якое аб’яднала 14 навукова-даследчых устаноў[13], доследныя станцыі і эксперыментальныя гаспадаркі[14].
У 1972 годзе арганізавана Заходняе аддзяленне УАСГНІЛ у Мінску і Сярэднеазіяцкае занальнае аддзяленне імя У. І. Леніна, размешчанае ў Ташкенце[15], а ў 1975 годзе функцыянавалі яшчэ два — Закаўказскае ў Тбілісі і Нечарназёмнай зоны СССР у Ленінградзе.
Прэзідэнты
правіць- Мікалай Іванавіч Вавілаў (1929—1935)
- Аляксандр Іванавіч Муралаў (1935—1937)
- Георгій Карлавіч Мейстэр (в.а., 1937)
- Трафім Дзянісавіч Лысенка (1938—1956)
- Павел Паўлавіч Лабанаў (1956—1961)
- Трафім Дзянісавіч Лысенка (1961—1962)
- Міхаіл Аляксандравіч Альшанскі (1962—1965)
- Павел Паўлавіч Лабанаў (1965—1978)
- Пётр Пятровіч Вавілаў (1978—1984)
- Аляксандр Аляксандравіч Ніканаў (1984—1992)
Рэарганізацыя
правіцьУ адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 30 студзеня 1992 года «Аб Расійскай Акадэміі сельскагаспадарчых навук» была створана новая Расійская акадэмія сельскагаспадарчых навук[16].
У 1990 годзе на базе Паўднёвага аддзялення УАСГНІЛ была створана Украінская акадэмія аграрных навук[17].
У 1992 годзе на базе Заходняга аддзялення УАСГНІЛ была ўтворана Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь[18].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Гончаров Н. П. Заметки к несостоявшемуся юбилею РАСХН (ВАСХНИЛ), Notes Related to the Failed Anniversary of the Russian Academy of Agricultural Sciences (VASKhNIL) // Историко-биологические исследования — 2015. — Т. 7, вып. 3. — С. 58–78. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ Васильева Е. В. Последствия Августовской сессии ВАСХНИЛ для агробиологической науки на Дальнем Востоке, The consequences of the August Session of VASKhNIL (Lenin All-Union Academy of Agricultural Sciences) for agrobiology in the Russian Far East // Историко-биологические исследования — 2020. — Т. 12, вып. 1. — С. 61–84. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2020-11002
- ↑ Голуб В. Б. Л.Г. Раменский: типология и инвентаризация природных кормовых угодий СССР в 1930-е годы, Leonty Ramensky: Typology and Inventory of Natural Forage Lands of the USSR in the 1930s // Историко-биологические исследования — 2015. — Т. 7, вып. 4. — С. 43–63. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ Захаров-Гезехус И. А. Новая книга о соратниках Вавилова, New book about Vavilov’s entourage // Историко-биологические исследования — 2020. — Т. 12, вып. 3. — С. 119–122. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2020-13010
- ↑ Tauger M. B. Павел Пантейлемонович Лукьяненко и Зелёная революция в Советском Союзе, Pavel Luk’ianenko and the Soviet Green Revolution // Историко-биологические исследования — 2015. — Т. 7, вып. 4. — С. 64–89. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ Миронова Н. П. Советский ученый Константин Алексеевич Моисеев (1904–1985): жизнь в науке (по документам Научного архива Коми НЦ УрО РАН), The Soviet Scientist Konstantin Alekseevich Moiseev (1904–1985): Life in Science (On the Basis of the Scientific Archive of the Komi Scientific Center of the Ural Branch of the Russian Academy of Sciences Documents) // Историко-биологические исследования — 2018. — Т. 10, вып. 4. — С. 72–94. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2018-11977
- ↑ П. П. Павлов: 50 лет Всесоюзной ордена Ленина академии сельскохозяйственных наук имени В. И. Ленина / Под ред. П. П. Павлова. — М: 1979
- ↑ Всесоюзная ордена Ленина Академия сельскохозяйственных наук им. В. И. Ленина (ВАСХНИЛ) Госагропрома СССР — Путеводитель. Краткий справочник фондов. Российский государственный архив экономики. 1. 1994(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
- ↑ Путеводитель. Справочник фондов РГАЭ. Российский государственный архив экономики. 2. 1994 — Предисловие. III(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
- ↑ Об организации Всесоюзной Академии Сельско-Хозяйственных Наук имени В. И. Ленина Архівавана 7 верасня 2021., 25.06.1929.
- ↑ Толковые словари и Энциклопедии: Академия сельскохозяйственных наук имени В. И. Ленина . Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2011. Праверана 27 лістапада 2011.
- ↑ Год 1971 — Казахстанская Хроника «П»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2011. Праверана 8 снежня 2023.
- ↑ История науки в Казахстане. . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2011. Праверана 28 лістапада 2011.
- ↑ Г. А. Калиев. Эрудит, профессионал, организатор — Газета «Казахстанская правда», 19.07.2008(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2012. Праверана 28 лістапада 2011.
- ↑ Большая Советская Энциклопедия (УЗ)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2013. Праверана 28 лістапада 2011.
- ↑ Указ Президента России № 84 от 30.01.92 «О Российской Академии сельскохозяйственных наук» — inpravo.ru . Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2015. Праверана 27 лістапада 2011.
- ↑ РАДА МІНІСТРІВ УКРАЇНСЬКОЇ РСР. Постанова від 22 вересня 1990 р. N 279 «Про заснування Української академії аграрних наук»
- ↑ Постановление Совета Министров РБ № 9 от 09.01.1992. Об учреждении Академии аграрных наук Республики Беларусь