Тацінасін Цуёсі (яп.: 栃ノ心剛 Тацінасін Цуёсі, сапраўднае імя Леван Горгадзе, нарадзіўся 13 кастрычніка 1987, Мцхета, Грузія) — прафесійны барэц сумо, другі пасля Какая  (руск.) грузінскі секіторы. Мянушка складаецца з традыцыйных для Касугана-бея «Тоці» - конскі каштан і «Сін» - сэрца. У студзені 2018 года выйграў Кубак Імператара як трэці еўрапейскі барэц (пасля балгарына Катаосю  (руск.) і эстонца Барута  (руск.)). Пасля майскага басі 2018 года атрымаў ранг адзекі — таксама трэцім з еўрапейцаў.

Тацінасін Цуёсі
груз. ლევან გორგაძე
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Імя пры нараджэнні груз. ტოჩინოშინ სუმოისტი
Спецыялізацыя Сумо[1]
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1987(1987-10-13) (36 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 1,92 м
Вага 177 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кароткае апісанне кар'еры правіць

Займаўся барацьбой з дзяцінства. Прызёр юнацкіх чэмпіянатаў Еўропы па дзюдо і самба. Сярэбраны прызёр (асабісты і ў камандзе) юніёрскага чэмпіянату па сумо у 2005 годзе, дзе разам з ім выступаў будучы камусубі Гагамару  (англ.). Стажыраваўся ва ўніверсітэце Ніхон, у 2005 годзе залічаны ў Касугана-бея. Дасягнуў макууці за 13 турніраў, што з'яўляецца вельмі добрым вынікам. У вышэйшым дывізіёне тройчы паказваў вынік дзюн-юсе (віцэ-чэмпіён), уладальнік вялікага Імператарскага Кубка на Хацу басі 2018 года. Пяць разоў заахвочваўся прэміямі за баявы дух і адзін раз прэміяй за тэхнічную дасканаласць. Вышэйшы ранг за кар'еру - адзекі. Надае асаблівую ўвагу добрым манерам, яго настаўнік настойвае, каб ён быў лепшы за сапраўдных японцаў.

Зноскі

  1. (unspecified title)Japan Sumo Association. Праверана 4 мая 2022.

Спасылкі правіць