Твой первый диск — моя кассета
«Твой первый диск — моя кассета» (бел.: Твой першы дыск — мая касета) — дэбютны студыйны альбом беларускага спевака і рэпера Цімы Беларускіх, выдадзены 30 студзеня 2019 года.
Твой первый диск — моя кассета | |
---|---|
Студыйны альбом Цімы Беларускіх | |
Дата выпуску | 30 студзеня 2019 |
Запісаны | 2018—2019 |
Жанр | поп-музыка |
Працягласць | 22:32 |
Мова песень | руская |
Лэйбл | Kaufman Label |
|
|
Апісанне
правіцьПа словах выканаўцы, праца над альбомам пачалася адразу пасля поспеху сінглаў «Мокрые кроссы» і «Незабудка» увосень 2018 г. і скончылася на пачатку наступнага года. Адмыслова для кружэлкі быў запісаны цалкам новы матэрыял, а вядомыя раней песні было вырашана не ўключаць у трэкліст. Ціма Беларускіх патлумачыў гэта жаданнем перайсці на новы этап, «каб не было асацыяцыі з чалавекам аднаго хіта, двух хітоў». Таксама, з гэтай прычыны для дыска вырашылі не запісваць шмат трэкаў, пры гэтым выканаўца падкрэсліў, што матэрыяла на новы альбом у яго яшчэ багата[1].
Спіс кампазіцый
правіць№ | Назва | Працягласць | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Я больше не напишу» | 3:11 | |||||||
2. | «Витаминка» | 2:55 | |||||||
3. | «Возвращаться уже поздно» | 3:19 | |||||||
4. | «Цветочный сад» | 3:01 | |||||||
5. | «Руферы» | 3:11 | |||||||
6. | «Мальчик бабл-гам» | 3:00 | |||||||
7. | «Песня-SOS» | 3:35 | |||||||
22:32 |
Рэцэнзіі
правіцьАляксей Мажаеў з расійскага інфармацыйнага агенцтва «InterMedia» станоўча адзначыў альбом. Ён заўважыў, што хаця аранжыроўкі трэкаў нагадваюць «дыскатэку 90-х», манера іх выканання гучыць вельмі сучасна. Крытык таксама пахваліў тэксты песень, ахарактарызаваўшы іх як «кранальныя гісторыі кахання хлопчыка і дзяўчынкі», дзе адсутнічае ненарматыўная лексіка. У канцы рэцэнзіі Мажаеў назваў выканаўцу «важным прыкладам таго, што прабіцца можна і без апявання ўсялякіх заганаў»[2].
Цалкам процілеглае меркаванне пра альбом было выказана ў рэцэнзіі на сайце «Канобу», дзе ён быў апісаны як кружэлка, якая «як мінімум не прапануе слухачу нічога новага, як максімум — яе немагчыма слухаць». Да недахопаў дыска былі аднесены неарыгінальнасць музыкі і слабыя тэксты, тэматыка якіх была вызначана як «штосьці пра каханне». Аўтар агляда прыйшоў да высновы, што «калі мэтай Цімы і лэйбла было жаданне зарабіць на ўжо выбудаванай папулярнасці — то зыход удалы, калі стварыць цікавы альбом — не»[3].
Зноскі
- ↑ Рецензия: Тима Белорусских — поп-звезда нового поколения . «The Village» (27 лютага 2019).
- ↑ Рецензия: Тима Белорусских - «Твой первый диск – моя кассета» . «InterMedia» (7 лютага 2019).
- ↑ Тима Белорусских и его нелепый альбом «Твой диск — моя кассета» . «Канобу» (26 лютага 2019).