Ціма Беларускіх
Цімафе́й Андрэ́евіч Маро́заў, больш вядомы як Ціма Беларускіх (нар. 1 кастрычніка 1998, Мінск, Беларусь) — беларускі поп-спявак, рэпер, аўтар песень. Атрымаў вядомасць у 2018 годзе з песнямі «Мокрые кроссы» і «Незабудка», якія занялі першыя месцы расійскага музычнага чарта «Яндекс.Музыка»[4]. Дэбютная кружэлка выканаўцы «Твой первый диск — моя кассета» таксама ўзначаліла альбомны рэйтынг «Apple Music»[5].
Ціма Беларускіх | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Цімафей Андрэевіч Марозаў |
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1998[1] (26 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Беларусь |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Гады актыўнасці | 2017 — 2020 |
Інструменты | вакал, кантрабас, віяланчэль |
Жанры | поп-музыка, рэп |
Псеўданімы | Ціма Беларускіх |
Лэйблы | Kaufman Label |
belorusskih.love (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЦімафей нарадзіўся 1 кастрычніка 1998 года ў Мінску. Рос у поўнай сям’і: бацька — колішні вакаліст опернага тэатра, зараз жыве ў Індыі, дзе выкладае музыку дзецям, маці — настаўнік музыкі (на цяперашні момант — у дэкрэтным адпачынку). Таксама ў рэпера ёсць старэйшы брат. Па дадзеных СМІ, па стане на 2018 год яго бацькі ў разводзе[6].
Па ўласных словах, з ранняга дзяцінства Цімафей захапляўся музыкай. У 6 гадоў бацькі адвялі яго ў музычную школу, дзе ён займаўся гульнёй на віяланчэлі. З 6 да 12 гадоў Ціма актыўна займаўся футболам, але ўсё-такі хадзіць у секцыю на трэніроўкі яму надакучыла і ён кінуў. У школе Ціма вучыўся добра, паспяхова сумяшчаючы яе са спортам. Акрамя таго, часта выступаў на канцэртах школьнай самадзейнасці[7].
У 10 гадоў Ціма Беларускіх паступіў у Рэспубліканскую гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і вучыўся там да 9-га класа, пасля чаго паступіў у лінгвагуманітарны каледж. Яго вучоба там скончылася пасля двух чвэрцяў. «Прагульваў — і не зраслося», — казаў Цімафей аб прычынах свайго сыхода з каледжа. Сваю вучобу спявак працягнуў у школе, дзе скончыў дзясяты клас і паступіў у каледж мастацтваў, але і там Беларускіх правучыўся менш за семестр. Сам Ціма распавядаў, што ў той час граў у пераходах на віяланчэлі. Акрамя таго, падпрацоўваў прадаўцом марожанага і грузчыкам[8].
У 2016 годзе Цімафей не прайшоў кастынг, арганізаваны беларускім рэп-лэйблам «Kaufman» ў мінскім клубе «Re:Public», але ў наступным годзе ўсё-такі стаў удзельнікам лэйбла[9].
Першыя трэкі ў супрацоўніцтве з лэйблам рэпер запісаў у сярэдзіне 2017 г., аднак ніводная з іх не дабілася значнай папулярнасці. На пачатку 2018 года Ціма Беларускіх выдае свой першы міні-альбом, а ў сярэдзіне таго года — сінгл «Мокрые кроссы», які прынес шырокую вядомасць выканаўцу. На відэахостынгу «YouTube» за кароткі перыяд ён набраў 7 млн праглядаў, трапіў у найбуйнейшы расійскі музычны чарт «Яндекс. Музыка», дзе дасягнуў першага месца, а па выніках года ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» заняў 11-е месца ў рэйтынгу найбольш праслухоўваных песень[4].
Неўзабаве выйшла песня «Незабудка», якая ўжо праз некалькі дзён пасля прэм’еры трапіла на другое месца рэйтынга «Яндекс. Музыка». Сумесны відэакліп на трэкі «Мокрые кроссы» і «Незабудка» набраў 15 млн праглядаў на «YouTube».
20 кастрычніка 2018 года спявак даў у мінскім клубе «Re: Public» свой першы сольны канцэрт. Далей былі канцэрт у Гомелі 26 кастрычніка, у Наваполацку 3 лістапада і 7 лістапада яшчэ адзін у Мінску[4].
30 студзеня 2019 г. выдаў свой першы студыйны альбом — «Твой первый диск — моя кассета», які дасягнуў высокіх пазіцый у альбомных чартах «Яндэкс. Музыкі» і «Apple Music». У красавіку таго ж года трапіў у намінанты рэйтынга часопіса «Forbes» «Прафесіянал да 30 гадоў» у катэгорыі «Музыка і кіно». Паводле часопіса, толькі на адных канцэртах Беларускіх зарабіў прынамсі 230 тыс. долараў[10].
Псеўданім
правіцьПрадстаўнікі лэйбла, на якім выдаецца Ціма Беларускіх, пракаментавалі выбар псеўданіма наступным чынам: «Па-першае, мы з Беларусі. Заўжды хацелася нейкай павышанай увагі да нашай краіны ў плане музыкі. Заўжды яна неяк недаацэньвалася, недаглядалася, недаслухвалася. Таму мы вырашылі, што псеўданім адразу мусіць паказваць, хто і адкуль. Па-другое, так супала, што „Ціма“ гэта амаль па-англійску „каманда“ (team). Мы ўсе з Беларусі і мы разам працуем над адной справай»[11].
Сам Цімафей назваў сабе «патрыётам, якому хочацца, каб пра Беларусь часцей згадвалі ў свеце». Таксама ён адзначыў, што з’язджаць з краіны не збіраецца, бо «тут ёсць усё, каб рухацца далей»[7].
Газета «Наша Ніва» звяртае ўвагу, што прозвішча Беларускіх — не беларускага паходжання і ўвогуле аксюмаран, паколькі падобнае формаўтварэнне характэрна для прозвішчаў прыгонных сялянаў, што ўтвараліся ад назваў памешчыцкіх родаў, а ў Беларусі дваранаў Беларускія ніколі не было[12].
Дыскаграфія
правіцьАльбомы
правіць- 2019 — «Твой первый диск — моя кассета» (бел.: «Твой першы дыск — мая касета»)
Сінглы
правіць- 2017 — «Рассвет» (бел.: «Світанак»)
- 2017 — «Заново» (бел.: «Нанова»)
- 2018 — «Дождь» (бел.: «Дождж»)
- 2018 — «Взял и полетел» (бел.: «Узяў і паляцеў»)
- 2018 — «Девочка-песня» (бел.: «Дзяўчынка-песня»)
- 2018 — «Привет давай перевернем» (бел.: «Прывітанне давай перавернем»)
- 2018 — «Мокрые кроссы» (бел.: «Мокрыя кросы»)
- 2018 — «О простом» (бел.: «Аб простым»)
- 2018 — «Искры» (бел.: «Іскры»)
- 2018 — «Не онлайн» (бел.: «Не анлайн»)
- 2018 — «Незабудка» (бел.: «Незабудка»)
- 2019 — «Витаминка» (бел.: «Вітамінка»)
- 2019 — «Я больше не напишу» (бел.: «Я больш не напішу»)
- 2019 — «Поезда» (бел.: «Цягнікі»)
- 2019 — «Алёнка» (бел.: Алёнка)
- 2019 — «Целовать» (бел.: «Цалаваць»)
- 2019 — «Найду тебя» (бел.: «Знайду цябе»)
Відэакліпы
правіць- 2017 — «Рассвет»
- 2017 — «Заново»
- 2018 — «Мокрые кроссы» + «Незабудка»
- 2019 — «Витаминка»
- 2019 — «Целовать»
Крыніцы
правіць- ↑ Что слушает молодежь: Топ – 5 молодых звезд, по которым фанатеют ваши дети // Комсомольская правда — Комсомольская правда, 1925. — 655000 экз. — ISSN 0233-433X; 1563-6372 Праверана 15 ліпеня 2022.
- ↑ https://sputnik.by/20181204/Kto-takoy-Tima-Belorusskikh-biografiya-i-interesnye-fakty-o-pevtse-1038994558.html
- ↑ Кто такой Тима Белорусских: биография и интересные факты о певце — 2018. Праверана 29 ліпеня 2022.
- ↑ а б в Рэп-зорка Ціма Беларускіх трымае першае і другое месца ў галоўным расійскім хіт-парадзе . Наша Ніва (27 кастрычніка 2018). Праверана 22.05.2019.
- ↑ Музыкальные чарты за неделю: лидируют Тима Белорусских, Kazka, Zivert, Фейс и другие (руск.). Рамблер (21 лютага 2019). Праверана 22.05.2019.
- ↑ Кто такой Тима Белорусских: биография и интересные факты о певце (руск.). Sputnik (4 снежня 2018). Праверана 22.05.2019.
- ↑ а б Рэп-зорка Ціма Беларускіх даў сваё першае вялікае інтэрв'ю: галоўныя цытаты . Наша Ніва (17 студзеня 2019). Праверана 22.05.2019.
- ↑ Миллионер в мокрых кроссах: сколько приносят Тиме Белорусских самые привязчивые поп-хиты 2019-го (руск.). Forbes (4 красавіка 2019). Праверана 22.05.2019.
- ↑ Продюсер Тимы Белорусских — о том, как найти, раскрутить и удержать новую звезду (руск.). The Flow (12 снежня 2018). Праверана 22.05.2019.
- ↑ Тима Белорусских — номинант в рейтинг Forbes (руск.)(недаступная спасылка). Tut.by (4 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2019. Праверана 22.05.2019.
- ↑ Хто такі Ціма Беларускіх? Пяць фактаў . Будзьма беларусамі! (12 снежня 2018). Праверана 22.05.2019.
- ↑ Чаму «Беларускіх» не беларускае прозвішча і ўвогуле аксюмаран . Наша Ніва (9 снежня 2018). Праверана 22.05.2019.
Спасылкі
правіцьЦіма Беларускіх на Вікісховішчы |
- https://xn----7sbb9cob.com/artist/2-tima-belorusskih/(недаступная спасылка)