Токанама[1][2] (яп.: 床の間) або Тока (яп.: ), — алькоў або ніша ў сцяне традыцыйнага японскага жылля, з'яўляецца адным з 4 асноўных складнікаў элементаў галоўнага памяшкання японскага арыстакратычнага дома.

Таканама са скрутам і ікебанай

Гісторыя правіць

Токанама ўпершыню з'явілася ў японскіх дамах у канцы перыяду Мурамаці  (руск.) (XIV-XVI стагоддзя). У архітэктуры стылю сёін  (руск.) гэтага перыяду ён называўся осііта (押板) і ў асноўным прадстаўляў сабой спецыяльна адведзеную прастору на сцяне, дзе можна было павесіць скруткі, а таксама з узвышэннем, на якім маглі быць устаноўлены такія прадметы, як курыльніца, ваза для кветак і падсвечнік.

Характарыстыкі правіць

Традыцыйна токанама ўяўляе сабой невялікую неглыбокую нішу ў сцяне памяшкання, у якім размяшчаецца какэмона  (руск.)скрутак з жывапісам або каліграфічна напісаным выслоўем, дэвізам ці вершам. Акрамя таго, звычайным атрыбутам токанама з'яўляецца невялікая кветкавая кампазіцыя (ікебана), часам — курыльніца для пахошчаў. Сёння не ўсе японцы праяўляюць такую павагу да статусу токанама, у некаторых гасцініцах і прыватных дамах туды ставяць тэлефон або тэлевізар.

Этыкет правіць

Пры размяшчэнні гасцей у пакоі ў японскім стылі па этыкету з’яўляецца правільным пасадзіць самага важнага госця спіной да токанамы[3].

Уваходзіць у токанама катэгарычна забараняецца, за выключэннем выпадкаў перамяшчэння прадметаў унутры яе.

Зноскі

  1. Токонома // Орфографический академический ресурс «АКАДЕМОС». — Институт русского языка им. В. В. Виноградова Российской академии наук.
  2. Захаренко, Е. Н. Новый словарь иностранных слов : свыше 25 000 слов и словосочетаний / Е. Н. Захаренко, Л. Н. Комарова, И. В. Нечаева. — 3-е изд., испр. и доп. — М. : Азбуковник, 2008. — 1040 с.
  3. Jennifer Lea Anderson. An Introduction to Japanese Tea Ritual. — SUNY Press, 1991. — С. 158. — 348 с. — ISBN 9780791494844.

Літаратура правіць

  • Игнатович А. Н. «Чайное действо». Москва. Стилсервис. 2011 г.
  • * David C. Lewis. Religion in Japanese Daily Life.. — Milton, UNKNOWN: Routledge, 2017. — 1 online resource (355) с.
  • "Theorizing about the Origins of the Tokonoma, " in Chanoyu Quarterly no. 86 (1997).
  • Mira Locher. Japanese architecture : an exploration of elements & forms. — Tokyo. — 223 pages с.