Томас Тарквемада
Томас Тарквема́да[2], Томас Таркемада[2] (ісп.: Tommáso de Torquemada; 1420 — 16 верасня 1498) — заснавальнік іспанскай інквізіцыі, першы вялікі інквізітар Іспаніі.
Тамаза дэ Тарквемада | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Tommáso de Torquemada | |||||||
|
|||||||
Манарх | Ізабела Кастыльская Фердынанд II Арагонскі |
||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Дыега дэ Дэса | ||||||
Нараджэнне |
14 кастрычніка 1420 Вальядалід (Кастылія)[1] |
||||||
Смерць |
16 верасня 1498 (77 гадоў) Авіла |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | каталіцызм | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьТомас паходзіў з іспанскай сям’і і прыходзіўся пляменнікам кардыналу Хуану дэ Тарквемадзе.[3] Бацька Томаса Тарквемада — Ян быў слугою Дамініканскага ордэна, прымаў удзел у Канстанцкім саборы.
Атрымаўшы багаслоўскую адукацыю і адрозніваючыся аскетычным схільнасцямі, Тарквемада паступіў у дамініканскі ордэн, ў 1459 годзе стаў прыёрам аднаго з найважнейшых манастыроў ў Сеговіі, а потым — духоўнікам Кастыльскай інфанты Ізабелы. Ён спрыяў яе ўзвядзенню на трон і заключэнню шлюбу з Фердынандам Арагонскім, на якога таксама аказваў вялікі ўплыў. Дзякуючы суроваму і непахіснаму характару, рэлігійнаму запалу і багаслоўскай начытанасці, яго ўплыву падпарадкоўваўся і Папа.
Галоўнай задачай Тарквемады было рэлігійнае і палітычнае аб’яднанне Іспаніі. Для дасягнення гэтай мэты ён рэарганізаваў і пашырыў дзейнасць інквізіцыі. У 1483 годзе Тарквемада быў прызначаны «вялікім інквізітарам» Кастыліі, а затым і Арагона.
Ацэнкі дзейнасці
правіцьВыгнанне яўрэяў (1492) і маўраў (1502, адбылося ўжо пасля яго смерці) з Іспаніі, канфіскацыя маёмасці асуджаных інквізіцыяй, спаленне ерэтыкоў на вогнішчах — такія былі вынікі дзейнасці Тарквемады-інквізітара. На яго сумленні сотні спаленых. Агульная колькасць Аўтадафэ падчас Тарквемады ацэньваецца ў 2,200, палова з гэтага ліку — саламяныя пудзілы асоб, якія памерлі да арышту або былі ў недасягальныя для інквізіцыі.
Дзякуючы ж дзейнасці Тарквемады як палітыка стала магчымым аб’яднанне каралеўстваў Кастылія і Арагон ў адзінае каралеўства Іспанія. Пасля Іспанія стала адной з самых магутных дзяржаў Еўропы, паклала пачатак каланізацыі Новага Свету і з’явілася «культурнай матрыцай» усёй Лацінскай Амерыкі. Па гэты дзень у лацінаамерыканскіх краінах ёсць ідыёма, якую можна перавесці як «маці-бацькаўшчына». Гэтым словам пазначаюць Іспанію.
Зноскі
правіць- ↑ Торквемада, Томас krugosvet.ru
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Meditations, or the Contemplations of the Most Devout . World Digital Library (2 снежня 1479). Праверана 3 верасня 2013.
Літаратура
правіць- Тарквема́да, Таркемада Томас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 440. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).