Томаш Шалевіч
Томаш Вітольд Шалевіч (польск.: Tomasz Witold Szalewicz, 6 лістапада 1890, Калдычэва, Баранавіцкі павет, цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці — 24 снежня 1961, Лондан) — польскі грамадска-палітычны дзеяч, звязаны з Наваградчынай. Пасол Сойма IV склікання (1935—1938).
Томаш Шалевіч | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
6 лістапада 1890[1] |
Смерць |
24 снежня 1961[1] (71 год) |
Род | Шалевічы[d] |
Партыя | |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў шляхецкай сям’і ў маёнтку Калдычэва, цяпер у Баранавіцкім раёне.
Скончыў земляробчы факультэт Ягелонскага Універсітэта. У 1918—1920 гадах ваяваў у 1-ы палку ўлан Крахавецкіх. Пасля заканчэння вайны з бальшавікамі вярнуўся на радзіму. Стварыў Земляробчае таварыства і аб’яднанне землеўласнікаў Баранавіцкага павета. Таксама займаўся кааперацыяй. Засядаў у Гмінным Савеце ў Гродне, кіраваў Рэвізійнай камісіяй Баранавіцкага павета. У 1935 абраны ад Баранавіцкай акругі паслом Сойма Польскай Рэспублікі.
Быў жанаты з Геленай Брахоцкай, меў двух дзяцей — Кшыштафа і Зоф’ю.
У яго маёнтку ў 1942 годзе немцы стварылі Калдычэўскі лагер смерці.