Торстэйн Паўльсан
То́рстэйн Па́ўльсан, ісл.: Þorsteinn Pálsson (29 кастрычніка 1947) — прэм'ер-міністр Ісландыі з 8 ліпеня 1987 да 28 верасня 1988.
Торстэйн Паўльсан Þorsteinn Pálsson | |||
| |||
---|---|---|---|
8 ліпеня 1987 — 28 верасня 1988 | |||
Папярэднік | Стэйнгрымур Хермансан | ||
Пераемнік | Стэйнгрымур Хермансан | ||
Партыя | Партыя незалежнасці | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | дыпламат, палітык, журналіст | ||
Нараджэнне | 29 кастрычніка 1947[1] (73 гады) |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Камерцыйны каледж і Ісландскі ўніверсітэт, у 1974 абараніў дысертацыю, атрымаў ступень бакалаўра. Яшчэ ў гады вучобы пачаў займацца журналістыкай. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у штодзённай газеце «Morgunblaðið», а пазней узначаліў рэдакцыю газеты «Vísir».
У 1979—1987 узначальваў саюз прадпрымальнікаў Ісландыі. У 1983—1999 быў дэпутатам Альтынга, у 1983—1991 быў старшынёй Партыі незалежнасці, пасля чаго прайграў Давіду Одсану. У 1985—1987 займаў пасада міністра фінансаў, у 1991—1999 — міністр рыбалоўства, юстыцыі і рэлігіі. Затым быў паслом Ісландыі ў Вялікабрытаніі і Даніі. У 2006—2009 — рэдактар газеты «Fréttablaðið».
Захапляецца рыбалкай, заўзяты аматар тэатра, шмат чытае, захапляецца музыкай. Жанаты, трое дзяцей, жонка — юрыст па прафесіі.
Зноскі
- ↑ Thorsteinn Palsson // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.althingi.is/altext/cv/is/?nfaerslunr=606
Папярэднік: Гейр Халгрымсан |
Старшыня Партыі незалежнасці 1983–1991 |
Пераемнік: Давід Одсан |
Папярэднік: Стэйнгрымур Хермансан |
Прэм'ер-міністр Ісландыі 1987–1988 |
Пераемнік: Стэйнгрымур Хермансан |