Торыі Кіёнобу
Торыі Кіёнобу (яп. 鳥居 清信 1664—1729) — японскі мастак, майстар укіё-э, адзін з заснавальнікаў дынастыі Торыі.
Торыі Кіёнобу | |
---|---|
яп.: 鳥居清信 | |
Дата нараджэння | 1664[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1729[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч мастацтваў |
Жанр | сумідзуры-э[d], tan-e[d], urushi-e[d] і нікухіцу-га[d] |
Уплыў на | Torii Kiyonobu II[d] і Torii Kiyotada I[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія і творчасць
правіцьТорыі Кіёнобу — адзін з вядучых майстроў ранняга перыяду укіё-э і заснавальнікаў дынастыі мастакоў Торыі. Ён вучыўся ў свайго бацькі Торыі Кіёмота, вядомага акцёра і вытворцы тэатральных афіш і плакатаў. Таксама Кіёнобу знаходзіўся пад уплывам майстра Хісікава Маранобу, тым не менш ён стварыў уласны стыль і стаў родапачынальнікам жанру якуся-э — партрэты акцёраў на афішах, плакатах і ў станковай гравюры. Акцёраў Кіёнобу маляваў у спецыяльна прыманых імі позах («міэ») у ролі арагота (адважных герояў). Герояў Кіёнобу афарбоўваў у аранжавы колер, які лічыўся высакародным, а злыдні адлюстроўваліся загрыміраванымі ў сіні колер. Для таго каб надаць кампазіцыям вялікі запал мастак вынайшаў адмысловы тып малюнка мімідзугакі («чарвепадобныя»): звілістыя лініі, чаргаванне тонкіх і тоўстых рысак з сумяшчэннем з гратэскавай выявай мускулаў рук і ног (хётан-асі).
Зноскі
- ↑ а б Torii Kiyonobu I // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Swartz A. Kiyonobu Torii // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kiyonobu I // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.