Транспарт у Таліне
Грамадскі транспарт Таліна — сетка гарадскога транспарту, якая абслугоўвае сталіцу Эстоніі горад Талін. Да грамадскага транспарту ў Таліне адносяцца аўтобус, трамвай, тралейбус, прыгарадныя цягнікі і паром.
Аўтобус
правіцьАўтобусны транспарт у Таліне добра развіты, асабліва ў раёнах Пірыта, Ласнамяэ і Ныме, дзе ён з’яўляецца асноўным відам транспарту. У горадзе дзейнічаюць 73 аўтобусныя маршруты, па якіх ходзяць аўтобусы марак Scania, Volvo, MAN, Iveco і Solaris у перыяд паміж 05:20 і 0:20. Некаторыя аўтобусныя маршруты, асабліва экспрэс-маршруты, працуюць толькі ў гадзіны пік.
Трамвай
правіцьТрамвайная сістэма ў Таліне была адкрыта 24 жніўня 1888 года ў выглядзе конкі. З 1916 года дзейнічала лінія на паравой і бензаматорнай цязе, з 1925 года — у сучасным выглядзе, на электрычнай цязе. Дзейнічаюць чатыры маршруты трамвая, агульная працягласць ліній — 39 км.
Тралейбус
правіцьПершы маршрут быў адкрыты ў Таліне 6 ліпеня 1965 года. З тых часоў тралейбусная сетка пашырылася да 9 маршрутаў, а пасля сетка была скарочаная. Тралейбусы абслугоўваюць заходнюю частку Таліна. Станам на май 2017 года дзейнічаюць 4 тралейбусныя маршруты (№ 1, 3, 4 і 5) з цэнтра горада да раёна Мустамяэ.
Прыгарадныя цягнікі
правіцьПрыгараднымі цягнікамі карыстаюцца жыхары горада ў раёнах Ныме і Ласнамяэ. Канцавы прыпынак знаходзіцца на вакзале Талін.
Паром
правіцьУ Таліне ёсць паромныя зносіны з востравам Аэгна. Паколькі на Аэгне няшмат жыхароў, паромам карыстаюцца ў асноўным турысты, і ён працуе толькі ў летні час. Жыхары горада могуць бясплатна карыстацца паромам.