Транспарт у Чарнагорыі
Транспартная сістэма Чарнагорыі — невялічкай па памерах краіны — з’яўляецца кавалкам мазаікі транспартнай сістэсы былой Югаславіі. Ад часу набыцця незалежнасці (2006) Чарнагорыя ўзяла курс на стварэнне самадастаковай сучаснай інфраструктуры, для чаго прыцягваюцца замежныя інвестыцыі. Інвестыцыйная прывабнасць транспартнага сектару Чарнагорыі тлумацыцца высокім турыстычным патэнцыялам краіны.
Аўтамабільны транспарт
правіцьПраз Чарнагорыю ідуць еўрапейскія магістралі E65 і E80. Аўтамабільныя дарогі, нягледзячы на значную гушчыню сеткі, не адпавядаюць еўрапейскім стандартам. Міжгароднія аўтобусныя перавозкі з-за састарэласці транспарту і гарыстага рэльефу краіны часта здзяйсняюцца не па раскладзе. Гарадскі транспарт у Чарнагорыі развіты слаба.
Чыгуначны трапспарт
правіцьЧыгуначны транспарт развіты яшчэ горш, але можна адзначыць пазітыўныя зрухі. Працягласць чыгуначных шляхоў — 250 км (2017), каляіна стандартная еўрапейская (1435 мм).[1] Чыгуначнай воссю краіны з’яўляецца міжнародная чыгунка Белград — Бар, пабудаваная ў 1952–76 гг.. Трэцяя частка яе чарнагорскага адрэзка прыбадае на тунэлі і віядукі, уключаючы тунэль Сажына даўжынёй 6,1 км. Паміж двума найвялікшымі гарадамі краіны дзейнічае ўнутраная чыгунка Нікшыч – Падгорыца (56 км), якая ў першыя постсацыялістычныя дзесяцігоддзі выкарыстоўвалася толькі для перавозкі грузаў, але была мадэрнізавана і электрыфікавана, і з 2012 перавозіць таксама пасажыраў. Чыгунка Падгорыца – Шкодэр, што звязвае Чарнагорыю з Албаніяй, у 1997–2002 не працавала ўвогуле праз пашкоджанне з албанскага боку, цяпер выконвае выключна грузавыя задачы.
Марскі транспарт
правіцьЗнешні гандаль у значнай ступені абслугоўваецца марскім транспартам. Бар — галоўны порт Чарнагорыі, — разлічаны на 5 млн тон грузаабароту, пасля распадаў Югаславіі (Вялікай, 1992 і Малой, 2006) недазагружаны. Бар злучаны паромнымі пераправамі з італьянскімі Бары і Анконай.
Паветраны транспарт
правіцьУ краіне функцыянуюць два міжнародныя аэрапорты з агульным пасажыраабаротам каля 2,5 млн чалавек (2018).[2] Аэрапорт Падгорыца арыентаваны ў асноўным на рэгулярныя рэйсы, а Ціват — на чартарныя. Абодва аэрапорты былі мадэрнізааны ў 2006 годзе. Нацыянальны авіяперавозчык Чарнагорыі — Montenegro Airlines — ажыццяўляе рэйсы ў гарады Еўропы.