«Трон» (англ.: Tron) — амерыканскі навукова-фантастычны кінафільм 1982 года, зняты на студыі «Walt Disney» рэжысёрам Стывенам Лісбергерам. Галоўныя ролі выканалі Джэф Брыджэс, Дэвід Уорнер, Брус Бакслейтнер і Сіндзі Морган. У 2010 годзе выйшаў сіквел «Трон: Спадчына».

ТронM:
англ.: Tron
Постар фільма
Жанр баявік[1][2][…], навукова-фантастычны фільм[d][1][2][…], прыгодніцкі фільм і кіберпанк
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар Брус Логан
Кампазітар
Кінакампанія The Walt Disney Company
Працягласць 96 хв.
Бюджэт 17 000 000 $
Зборы 33 млн $
Краіна
Мова англійская
Год 1982
IMDb ID 0084827
Афіцыйны сайт (англ.)

Кевін Флін (Брыджэс) — малады і адораны праграміст, які працуе на мегакарпарацыю ENCOM. Хлопец стварае наватарскія гульні, аднак новы супрацоўнік Эд Дылінджэр нахабна прысвойвае аўтарства і атрымлівае належныя Кевіну ганарары і кар'ерны рост, а Фліна звальняюць. Тады Флін вырашае знайсці адзін файл, які дакажа, што Дылінджэр абакраў яго.

У адзін цудоўны дзень Дылінджэр пазбаўляе ўсіх праграмістаў з сёмым узроўнем аўтарызацыі (у тым ліку і Кевіна) доступу да MCP (Master Control Program) — штучнага інтэлекта, які ўпраўляе сеткай камп'ютараў карпарацыі. Двое супрацоўнікаў вырашаюць узламаць сістэму, і ў гэтым ім дапамагае Кевін Флін. Тут адбываецца неверагоднае: Флін аказваецца «алічбаваным» і трапляе ўнутр камп'ютара, што было падстроена MCP. Там яго чакае зусім іншы свет. Аказваецца, камп'ютарныя праграмы жывуць у таталітарным грамадстве, а MCP — жорсткі кіраўнік. Звычайныя праграмы ўтрымліваюцца ў своеасаблівых «канцлагерах» і перыядычна ўдзельнічаюць у жорсткіх гладыятарскіх баях. У гэтым свеце свая рэлігія — праграмы вераць у тое, што ў іх ёсць вышэйшыя істоты-заступнікі, нейкія «карыстальнікі». Калі Флін трапляе ў віртуальны свет, няшчасныя праграмы прымаюць яго за свайго Збавіцеля. Герой павінен прайсці серыю гладыятарскіх баёў і знайсці суперпраграму Трон, з дапамогай якой можна перамагчы злога дыктатара.

Стварэнне

правіць

Спецэфекты

правіць

«Трон» — першы ў гісторыі кінематографа фільм, у якім шырока выкарыстоўвалася камп'ютарная графіка. У асноўным камп'ютар выкарыстоўваўся для стварэння фонавых элементаў і матацыклаў, а таксама многіх іншых спецэфектаў. У фільме змяшчаецца каля 20 хвілін чыстай графікі, дзе жывыя героі сумешчаныя з намаляванымі. Аднак некаторыя спецэфекты ўсё ж ствараліся па-старому — метадам ротаскапіравання і ручной размалёўкі кожнага кадра (дзеянне «ўнутры камп'ютара» здымалася на чорна-белую плёнку). Акрамя таго, упершыню ў гісторыі кінематографа ў мастацкім фільме была прадэманстравана камп'ютарная анімацыя асобы, хоць і ў значнай ступені спрошчаная.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б в http://www.imdb.com/title/tt0084827/ Праверана 14 красавіка 2016.
  2. а б в г д е ё http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=3996.html Праверана 14 красавіка 2016.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м http://www.imdb.com/title/tt0084827/fullcredits Праверана 14 красавіка 2016.

Спасылкі

правіць