Трубчэўскі раён

муніцыпальны раён у Бранскай вобласці Расіі

Трубчэўскі раён (руск.: Трубчевский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Трубчэўск.

Трубчэўскі раён
Трубчевский район
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Расія
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Трубчэўск
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва 40 300
Плошча 1 820 км²
Трубчэўскі раён на карце
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +7 48352
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Плошча раёна — 1820 км². Асноўныя рэкі — Дзясна, Няруса (прыток Дзясны).

Гісторыя

правіць

У сувязі з увядзеннем у СССР новай сістэмы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, у 1929 годзе тэрыторыя Бранскай губерні была падзелена на раёны, якія з 1 кастрычніка былі ўключаны ў склад новаўтворанай Заходняй вобласці. Адным з такіх раёнаў быў Трубчэўскі.

У 1937 годзе Трубчэўскі раён, у ліку іншых раёнаў, быў уключаны ў склад наноў утворанай Арлоўскай вобласці.

5 ліпеня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, увайшоў і Трубчэўскі раён.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

правіць

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 2 гарадскія і 6 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы:

Сельскія паселішчы:

Славутасці

правіць
  • Царква Св. Міхала Арханёла ў в. Аляшанка
  • Царква Нараджэння Божай Маці ў в. Гнілёва
  • Манастыр Спаса-Праабражэнскі і гарадзішча ў в. Кветунь
  • Царква Св. Якіма і Ганны ў в. Любажычы
  • Царква Св. Мікалая ў в. Любец
  • Царква Св. Параскевы Пятніцы ў в. Піліпавічы
  • Царква Свв. апп. Пятра і Паўла ў в. Плюскаў
  • Царква Св. Мітрафана ў в. Рабчоўск
  • Царква Успення Прасв. Багародзіцы ў в. Радуціна
  • Царква Маці Божай Смаленскай у в. Ратчына
  • Царква Св. Мікалая ў в. Семачкі
  • Царква Св. Духа ў в. Сялец
  • Царква Св. Мікалая ў в. Цішына

Спасылкі

правіць