Трыбуна тэкстыльшчыка
«Трыбуна тэкстыльшчыка» — газета ў Оршы. Выдаецца з 1934 года. Заснавальнікі: адміністрацыя РУПТП «Аршанскі льнокамбінат». Газета распаўсюджваецца задарма.
«Трыбуна тэкстыльшчыка» | |
---|---|
Тып | газета |
Галоўны рэдактар | Валянціна Пятроўна Адаменка |
Заснавана | 1934 |
Мова | беларуская |
Перыядычнасць | адзін раз на тыдзень |
Галоўны офіс | Орша, вул. Маладзёжная, 3 |
Тыраж | 2000 |
Гісторыя
правіцьГазета заснавана ў кастрычніку 1934 года і мела назву «Трыбуна стаханаўца»[1]. Пасля 1955 года з № 19 выходзіла пад загалоўкам: «Трыбуна наватара»[2]. 3 1984 года да 1985 год супрацоўніцай рэдакцыі была беларуская пісьменніца Марыя Філіповіч.
У 1992 годзе газета змяніла назву на «Трыбуна тэкстыльшчыка»[3].
Рэдактары
правіць- Валянціна Пятроўна Адаменка.