Трынкула (спадарожнік Урана)
Трынкула (англ.: Trinculo) — нерэгулярны спадарожнік планеты Уран са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы ад імя персанажа з п’есы У. Шэкспіра «Бура». Таксама пазначаецца як Уран XXI.
Трынкула | |
---|---|
спадарожнік Урана | |
Першаадкрывальнік | Matthew J. Holman[d], John J. Kavelaars[d] і Dan Milisavljevic[d] |
Дата адкрыцця | 13 жніўня 2001 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 8 578 000 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,22 |
Перыяд абарачэння | 749,24 суткі[1] |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 4,6 exagram[2] |
Атмасфера | няма |
Гісторыя адкрыцця
правіцьТрынкула быў адкрыты 13 жніўня 2001 года Мэцью Холманам, Джонам Кавеларсам і Дэнам Мілісаўлевічам з дапамогай 4-метровага рэфлектара ў Міжамерыканскай абсерваторыі Сера-Талаа. 25 жніўня таго ж года Кавеларс атрымаў пацвярджальныя здымкі з дапамогай тэлескопа «Канада-Францыя-Гаваі» у абсерваторыі Мауна-Кеа. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2001 U 1. Уласная назва была прысвоена 8 жніўня 2003 года.
Крыніцы
правіць- ↑ NASA FACTS — NASA.
- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.