Тры вежы Сан-Марына
Тры вежы Сан-Марына (італ.: Torri di San Marino) — сярэднявечныя будынкі на трох вяршынях гары Монтэ-Тытана.
Вежы-крэпасці з'яўляюцца сімвалам свабоды краіны, [1]; яны выяўленыя на сцягу і гербе краіны, іх выява таксама чаканіцца на сан-марынскіх манетах еўра. [2] [3]
Гуаіта - найстарэйшая вежа, пабудавана як турма ў XI стагоддзі. Другая вежа - Чэста, была пабудавана ў XIII стагоддзі, знаходзіцца на вышэйшай кропцы Сан-Марына (750 м над узроўнем мора). У 1956 годзе ў вежы быў адкрыты музей старадаўняй зброі. Трэцяя вежа - Мантале была пабудавана ў XIV стагоддзі. У адрозненне ад іншых, шырокі доступ наведвальнікаў у яе абмежаваны.
Галерэя Правіць
Зноскі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тры вежы Сан-Марына