Монтэ-Тытана

гара ў Апенінах, вышэйшая кропка Сан-Марына

Монтэ-Тытана (італ.: Monte Titano) — гара ў Апенінах, найвышэйшы пункт Сан-Марына, складзеная вапнякамі.

Монтэ-Тытана
італ.: Monte Titano
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня750 м
Адносная вышыня189 м[1]
Размяшчэнне
43°55′42″ пн. ш. 12°27′08″ у. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаАпеніны 
Монтэ-Тытана (Сан-Марына)
Монтэ-Тытана
Монтэ-Тытана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гара знаходзіцца на ўсход ад сталіцы краіны і дасягае 750 м над узроўнем мора.

Монтэ-Тытана вядома тым, што згодна з легендай, менавіта стоячы на гэтай гары, Святы Марын 3 верасня 301 года вырашыў заснаваць першае пасяленне ў новай краіне.

Сама гара мае тры вяршыні, на кожнай з якой пабудавана вежа — Гуаіта, Чэста і Мантале, якія ўваходзяць у комплекс Трох веж Сан-Марына.

За 13 км ад Монтэ-Тытана знаходзіцца Адрыятычнае мора.

Адміністрацыйна гара адносіцца да Борга-Маджорэ.

Абароненая вобласць правіць

З 2008 года Монтэ-Тытана было прысвоена званне сусветнай спадчыны, у тандэме з гістарычным цэнтрам Сан-Марына. Прычына надавання была ў тым, што камітэт вырашыў, што Монтэ-Тытана «сведчыць аб цэласнасці свабоднай рэспублікі з Сярэдніх вякоў».[2]

Цікавыя факты правіць

Зноскі правіць

  1. peakbagger.com
  2. Сан Марына. ЮНЕСКА. Праверана November 2, 2010.
  3. Сан-Марына Архівавана 16 сакавіка 2013.