Сан-Марына (горад)
Сан-Мары́на[1] (італ.: San Marino) — горад у Сан-Марына, сталіца краіны. Насельніцтва 4.493 чал. (2003). Размешчаны на ўзвышшы Монтэ-Тытана. Горад заснаваны ў 301 годзе муляром Марынам, які сабраў ў пячоры Монтэ-Тытана абшчыну вольных муляроў.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
У Сан-Марына размешчаны: урад, дзяржаўныя ўстановы, друкарня, рэдакцыі газет. Медыцынскае абслугоўванне і школьнае навучанне бясплатныя. У горадзе ёсць некалькі пачатковых і сярэдніх школ, гімназія, прафесійнае вучылішча.
У 1932 годзе пабудавана электрычная чыгунка (злучае Сан-Марына з італьянскім горадам Рыміні; 32 км, з іх 17 км пад гарой Монтэ-Тытана).
Горад акружаны абрончай сценой, унутры цесна стаяць 1—3-павярховыя дамы размешчаны тэрасамі па схіле гары. Ад Сярэднявечча і Адраджэння захаваліся камунальныя і царкоўныя будынкі, праўда моцна скажоныя пазнейшымі пераробкамі.
У Сан-Марына знаходзяцца Дзяржаўная бібліятэка, Дзяржаўны архіў, Дзяржаўны музей, Дзяржаўная карцінная галерэя, Музей старадаўняй зброі.
Турыстычныя мясціны
правіцьАсноўныя турысцкія славутасці, якія знаходзяцца ў гістарычным цэнтры горада Сан-Марына:
Гарады-пабрацімы
правіцьКрыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Сан-Марына // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 157. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).