Туід (англ.: River Tweed, шатл. гэл.: Uisge Thuaidh) — рака, якая праходзіць у памежным паміж Англіяй і Шатландыяй раёне і фарміруе адміністрацыйную граніцу паміж імі на працягу 27 км да вусця. З’яўляецца 11-й па даўжыні ракой Вялікабрытаніі. Выток ракі знаходзіцца на ўзгорках побач з вёскай Туідсмюір і недалёка ад вытокаў рэк Клайд, якая цячэ на паўночны захад, і Анан, якая цячэ на поўдзень. Існуе прымаўка, якая адлюстроўвае факт вытоку гэтых трох значных рэк з адной мясцовасці: «англ.: Annan, Tweed and Clyde rise oot the ae hillside» («Анан, Туід і Клайд пачынаюцца з гэтых узгоркаў»). Рака ўпадае ў Паўночнае мора ў горадзе Берык-эпон-Туід.

Туід
англ. River Tweed, гэльск. Uisge Thuaidh
Від на раку Туід з боку вёскі Сент-Боўсвелс
Від на раку Туід з боку вёскі Сент-Боўсвелс
Характарыстыка
Даўжыня 156 км
Басейн 3 900 км²
Вадацёк
Выток Крыніца Туід
 • Месцазнаходжанне на ўзгорках каля вёскі Туідсмюір
 • Каардынаты 55°24′50,60″ пн. ш. 3°27′38″ з. д.HGЯO
Вусце Паўночнае мора
 • Месцазнаходжанне Берык-эпон-Туід
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 55°45′54,90″ пн. ш. 1°59′24,80″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Паўночнае мора
Краіна
Рэгіёны Шатландыя, Англія
=
physical
Туід
Туід
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На рацэ стаяць гарады Піблс, Галашылс, Мелраўз, Келса, Колдстрым і Берык-эпон-Туід. На ёй таксама знаходзіцца сядзіба Вальтэра Скота Эбатсфард.

Туід з’яўляецца адной з найбагацейшых ласосевых рэк Вялікабрытаніі. Даліна ракі ўяўляе вялікую цікавасць з пункту гледжання гісторыі ледавіковага перыяду Вялікабрытаніі, таму што рэчышча сучаснай ракі праходзіць па дне старажытнага ледавіка апошняга ледавіковага перыяду.

Спасылкі

правіць