Тыямат

(Пасля перасылкі з Тыамат)

Тыямат (літаральна «мора») — першародны салёнаводны акіян у шумера-акадскай міфалогіі.

Бел Мардук (справа) змагаецца з Тыямат.

У эпасе «Энума Эліш» (2 тыс. да н. э.) паказана як жаночы пачатак, які змешвае свае воды з Апсу і такім чынам дае нараджэнне новым істотам. Пасля смерці Апсу прызначае сваім мужам Кінгу, збіраецца адпомсціць багам, але яе забівае Мардук. З цела Тыямат ён стварае зямлю і неба.

На выявах Вавілонскага перыяду малюецца як драконападобная пачвара, часам з некалькімі галавамі.

Спасылкі правіць