Тыбецкі канон — шматтомны збор будыйскіх сачыненняў (Ганджур, тыб.: bka' 'gyur), да якога належыць збор каментарыяў (Данджур, тыб.: bstan 'gyur). Перакладзены на мангольскую мову з тыбецкай мовы ў перыяд кіравання Лігдэнхана (1604—1634). 108 тамоў мангольскай ганжуры ўключаюць 1161 твор (тантры, сутры і г. д.) разнастайнага ўтрымання ў прозе і вершах (гутаркі Буды з вучнямі аб маральнасці і філасофіі, пераважна ў форме прыпавесцяў або павучальных апавяданняў, зборнік «Мора прыпавесцяў» і інш.)

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць