Тыяра Сайтаферна

Тыя́ра Сайтафе́рна (фр.: tiare de Saïtapharné) — залатая тыяра[1], прыпісваемая скіфскаму цару Сайтаферну і набытая Луўрам у 1896 годзе, але якая апынулась падробкай.

«Тыяра Сайтаферна»

Была створана па заказу адэскіх гандляроў антыкварыятам Гохманаў адэскім ювелірам Ізраілем Рухамоўскім у 1895 годзе і выдавалася Гохманамі за працу майстроў калячарнаморскага антычнага горада Ольвіі, якую тыя зрабілі ў падарунак скіфскаму цару Сайтаферну ў якасці выкупа[2].

Тыяра увайшла ў гісторыю мастацтва як адна з самых славутых музейных падробак і з 1970-ых гадоў сама стала аб’ектам фальсіфікацый.

Апісанне правіць

Дыяметр і вышыня залатой тыяры 18 см; выявы сцэн са старажытнагрэчаскай міфалогіі. На старажытнагрэчаскай мове зроблены надпіс: «Цару вялікаму і непераможнаму Сайтаферну. Савет і народ Ольвіі».

Гісторыя набыцця правіць

Тыяра была набыта Луўрам за велізарную па тым часам суму ў 200000 франкаў (50000 рублёў). Сам Рухамоўскі атрымаў толькі 1800 рублёў. Якасць працы была настолькі вялікай, што дырэктар Луўра Кемпфен, кіраўнік аддзела антычнага мастацтва дэ Вільфос і шэраг буйнейшых навукоўцаў Францыі: Рэйнак, Мішон, Бенуа, Малінье — безумоўна прызналі тыяру сапраўднай. Тыяра была набыта, на што патрабавалась спецыяльнае дазваленне парламента Францыі, і выстаўлена ў зале антычнага мастацтва. Але ў хуткім часе з’явіліся сумненні[2].

Аб магчымасці падробкі заявілі расійскі археолаг А. М. Весялоўскі і дырэктар Адэскага музея фон Штэрн, а таксама адзін з найбольш вядомых археолагаў таго часу — Адольф Фуртвенглер. У 1903 годзе нейкі Эліна Майенс, які быў прыцягнуты да адказнасці за падробку карцін, абвясціў, што тыяра з’яўляецца яго вырабам. Але, падчас следства, хутка высветлілася, што сапраўдны аўтар тыяры — Рухамоўскі. Ён прыехаў у Парыж і прывёз малюнкі і формы для доказаў уласнай працы. Акрамя гэтага ён згадзіўся па памяці паўтарыць любы фрагмент тыяры. Да адказнасці ён не быў прыцягнуты, паколькі не прадаваў гэтую тыяру ў Луўр і, больш за тое, яго ўзнагародзілі залатым медалем «Салона дэкаратыўных мастацтваў»[2].


Сучаснасць правіць

Тыяра і цяпер захоўваецца ў Луўры, у аддзеле дэкаратыўных мастацтваў. У 1997 годзе Музей Ізраіля ў Іерусаліме экспанаваў тыяру ў рамках выставы, прысвечанай Рухамоўскаму. У 1998 тыяра выстаўлялася таксама ў Музее мастацтваў у Атланце.

22 красавіка 2014 года на доме, дзе Рухамоўскі стварыў тыяру (Адэса, вул. Осіпава, 6), была ўсталявана мемарыяльная дошка (ініцыятар — краязнаўца А. Гун, скульптар — А. Князік).

Зноскі

  1. У Старажытнай Грэцыі тыярамі называлі высокія галаўныя ўборы персаў і скіфаў.
  2. а б в Сергей Нехамкин. Корона скифского царя(недаступная спасылка). Аргументы недели (7снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 22 ліпеня 2016.

Літаратура правіць

  • Либман М. Островский Г. Падробныя шэдэўры = Поддельные шедевры. — М.: Советский художник, 1966. — 122 с. — (Страницы истории искусств).
  • Брашинский И. Б. У пошуках скіфскіх скарбаў = В поисках скифских сокровищ. — Ленинград: Наука, 1979. — 144 с.