Тэ́адрэд (англ. Theodred) —другарадны персанаж трылогіі «Уладар Пярсцёнкаў» Дж. Р. Р. Толкіна. Мог стаць васямнаццатым каралём Рохана. Загінуў пры Першай бітве пры Ізенскіх Брадах.

Тэ́адрэд
Theodred
Раса Чалавек
Пол Мужчынскі
Месца пражывання Эдарас

БіяграфіяПравіць

Тэадрэд нарадзіўся ў 2978 г. Трэцяй Эпохі. Пры родах яго маці Эльфхільда памёрла. Быў адным з лепшых воінаў сваёй краіны. Загінуў 23 лютага 3019 г. Т. Э., калі абараняў брады Ізена. Узяўшы кіраванне на сябе, Тэадрэд хоцеў напасці на ўрук-хаяў тылу, але ворагі паспелі подрыхтавацца. Даведаўшыся аб падмацаванні з Ізенгарда, Тэадрэд загадаў вайскам адступаць, але вайска ўрук-хаяў абышлі і напалі на рахірым ззаду. Ён трымаўся да апошніх сіл, аднак пад націскам праўзыходзячых сіл ворага быў забіты.

Пахаваны, згодна тэксту кнігі «Уладар Пярсцёнкаў», каля пераправы цераз Ізенскія брады.