Тэатр Абацтва (англ.: Abbey Theatre) — нацыянальны ірландскі тэатр, заснаваны ў 1904 годзе, знаходзіцца ў Дубліне. Тэатр упершыню адкрыў свае дзверы 27 снежня 1904 года. У вытокаў стаялі Уільям Батлер Ейтс і лэдзі Агаста Грэгары.

Уваход у тэатр

Пачынаючы з 1925 года Тэатр Абацтва існуе за кошт Ірландскай Свабоднай дзяржавы. Асноўны будынак тэатра згарэў пры пажары 1951 года. З ліпеня 1966 года тэатр размяшчаецца па адрасе 26 Lower Abbey Street, Dublin[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць