Тэатр-студыя кінаакцёра

(Пасля перасылкі з Тэатр кінаакцёра (Мінск))

Тэатр-студыя кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» — тэатр горада Мінска.

Тэатр-студыя кінаакцёра
Заснаваны 1980
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне праспект Пераможцаў, д. 13, г. Мінск
Кіраўніцтва
Дырэктар Ала Сцебакова
Мастацкі кіраўнік Аляксандр Яфрэмаў
Сайт teatrkinoaktera.by
Map

Гісторыя правіць

Тэатр быў створаны ў Мінску ў 1980 годзе з акцёрскага штату кінастудыі «Беларусьфільм». Адкрыццё тэатра адбылося 30 сакавіка 1982 года спектаклем «Усё яго жыццё» па матывах кінааповесці «Камуніст» Е.Габрыловіча. Тэатр узнік як эксперыментальная лабараторыя, ажыццяўляў пастаноўкі не толькі спектакляў, але і канцэртаў і іншых кінатэатральных відовішчаў.

Неўзабаве пасля прэм’еры першага спектакля заснавальнік і кіраўнік тэатра Валерый Анісенка быў нечакана адхілены ад сваёй пасады. Яго пераемнікам стаў Барыс Луцэнка. Найбольш удалыя спектаклі таго перыяду: «Глядзіце, хто прыйшоў» Уладзіміра Аро, «Шчасце маё, або Папяровы тэлефон» Аляксандра Чарвінскага (абедзве 1983), «Не баюся Вірджыніі Вульф» Эдварда Олбі (1985), «Гамлет» Уільяма Шэкспіра (1988) і «Генералы ў спадніцах» Жана Ануя (1990).

Сучаснасць правіць

З 1991 года тэатр узначальвае кінарэжысёр Аляксандр Яфрэмаў. Эксперыментальная лабараторыя пераўтварылася ў паўнавартасны стацыянарны тэатр. Апошні часам акцэнт зроблены на забаўляльных спектаклях. Калектыў неаднаразова прадстаўляў айчыннае тэатральнае мастацтва на гастролях у Расіі, Польшчы, Літве, Украіне, удзельнічаў у тэатральных фестывалях Беларусі. У 2011 годзе пастановай Савета Міністраў № 1728 ад 23 снежня тэатру прысвоена званне заслужанага калектыву Беларусі,

Мастацкія кіраўнікі, галоўныя рэжысёры правіць

Цікавыя факты правіць

Акцёр Павел Харланчук, які выканаў ролю Джорджа Пігдэна ў спектаклі «№ 13» перамог у намінацыі «Лепшая мужчынская роля» на Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2011).

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць