Тэнесійскі ўніверсітэт у Марціне

Тэнесійскі ўніверсітэт у Марціне (англ.: University of Tennessee at Martin) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Марцін у штаце Тэнесі.

Тэнесійскі ўніверсітэт у Марціне
англ.: University of Tennessee at Martin
Арыгінальная назва англ.: University of Tennessee at Martin
Заснаваны 1927
Студэнты 7 117[1]
Размяшчэнне Марцін, Тэнесі, ЗША
Сайт utm.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Вучэльня была заснавана ў 1900 годзе як баптысцкі каледж. У 1927 годзе, калі каледж быў пад пагрозай закрыцця, яго пераняла на сябе дзяржавай, і ён стаў афіляваны з Тэнесійскім універсітэтам як малодшы каледж. У 1951 годзе упершыню былі прапанаваны ступені бакалаўра, у 1967 годзе ён быў уключаны ў якасці кампуса ў сістэму Тэнесійскага ўніверсітэта. Менавіта тады ён атрымаў сваю цяперашнюю назву.

Структура правіць

  • Каледж сельскай гаспадаркі і прыкладных навук
  • Каледж бізнэсу і глабальных спраў
  • Каледж адукацыі, здароўя і паводніцкіх навук
  • Каледж інжынерыі і прыродазнаўства
  • Каледж гуманітарных навук і прыгожых мастацтваў

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць