Тэракотавая армія
Тэракотавая армія (кіт. трад. 兵馬俑, спр. 兵马俑, піньінь bīngmǎ yǒng, пал. бінма юн) — пахаванне па не менш 8099 поўнапамерных тэракотавых статуй кітайскіх ваяроў і іх коней. Выяўлена ў 1974 годзе побач з магілай кітайскага імператара Цынь Шыхуандзі непадалёк ад горада Сіянь.
Маўзалей першага імператара дынастыі Цын* | |
---|---|
** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Кітай |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | i, iii, iv, vi |
Спасылка | 441 |
Рэгіён*** | Азія |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1987 (11-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
СтварэннеПравіць
Тэракотавыя статуі былі пахаваныя разам з першым імператарам дынастыі Цынь - Цынь Шыхуандзі (аб'яднаў Кітай і злучыў усе часткі Вялікай сцяны) у 210-209 гг. да н.э.
Гэтыя статуі павінны былі, верагодна, даць яму магчымасць задавальняць свае ўладныя амбіцыі ў тым свеце гэтак жа, як ён рабіў гэта пры жыцці. І хоць замест жывых ваяроў насуперак звыклай традыцыі разам з імператарам былі пахаваныя іх гліняныя копіі, што некаторымі спецыялістамі расцэньваецца як вельмі прагрэсіўны крок, акрамя статуй ваяроў разам з Цынем было закапана па розных ацэнках да 70 тысяч працоўных разам са сваімі сем'ямі. Гэтыя людзі, у адрозненне ад салдат, былі цалкам рэальнымі.
АдкрыццёПравіць
Статуі былі выяўленыя ў сакавіку 1974 года мясцовымі сялянамі падчас свідравання артэзіянскай свідравіны на ўсход ад гары Лішань. Першы этап раскопак прайшоў з 1978 па 1984 год. Другі - з 1985 па 1986. 13 чэрвеня 2009 года пачаўся трэці этап раскопак. Армія гліняных ваяроў спачывае ў баявым шыхце ў паралельных скляпеннях у 1,5 кіламетрах на ўсход ад грабніцы самога імператара.
ГалерэяПравіць
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Debainne-Francfort, Corrine. «The Search for Ancient China». (Harry N. Abrams Inc. Pub. 1999): 91-99.
- Dillon, Michael(ed). «China: A Cultural and Historical Dictionary». (Curzon Press, 1998): 196.
- Ledderose, Lothar. «A Magic Army for the Emperor» from «Ten Thousand Things : Module and Mass Production in Chinese Art» ed. Lothar Ledderose, (Princeton UP, 2000): 51-73.
- Perkins, Dorothy. «Encyclopedia of China: The Essential Reference to China, Its History and Culture». (Roundtable Press, 1999): 517—518.
- Ульянов, М. Ю. Цинь Шихуан и его армия — Восточная коллекция, 2007, с. 20-38.
СпасылкіПравіць
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 441 рус. • англ. • фр. |
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэракотавая армія
- Charles Billich created the Terracotta warriors traditional symbol as the official turtle image of the 2008 Beijing Bid. Billich’s images are represented on a collection of 16 postage stamps. Архівавана 29 верасня 2007.
- Museum of Terracotta Army Travel Guide and Photo Gallery
- People’s Daily article on the Terracotta Army
- Wide angle shot of the Terracotta Army (requires Quicktime) Архівавана 10 кастрычніка 2008.
- Выратаванне Тэракотавай арміі. computerra.ru Архівавана 29 чэрвеня 2009.