Тэракт у касцёле Ова (2022)
5 чэрвеня 2022 года адбыўся тэракт у каталіцкай царкве раёна мясцовага кіравання Ова, штат Онда, Нігерыя. Пяцёра баевікоў пачалі страляць па будынку царквы і актывізавалі самаробнае выбуховае прыстасаванне. Затым зайшлі ў царкву і пачалі страляць па тых, хто знаходзіліся ўнутры[3]. Паводле паведамленняў уладаў, загінулі не менш за 85 чалавек[4].
Тэракт у касцёле Ова | |
---|---|
Месца нападу |
касцёл Святога Францішка Ксаверыя, раён мясцовага кіравання Ова, штат Онда, Нігерыя 07°11′40″ пн. ш. 05°35′01″ у. д.HGЯO |
Мэта нападу | вернікі ў царкве |
Дата |
5 чэрвеня 2022 11:30 |
Спосаб нападу | выбух СВП і расстрэл |
Зброя | выбухоўкі і Аўтамат Калашнікава |
Загінулыя | 85+ |
Параненыя | 61+ |
Колькасць тэрарыстаў | ад 4[1] да 5[2] |
Перадгісторыя
правіцьШтат Онда з’яўляецца адносна мірным у адрозненне ад астатняй часткі Нігерыі[5], якая ўжо больш за дзесяць гадоў змагаецца з рэлігійнымі сутыкненнямі і бандытамі. Усплёск гвалту паміж мясцовымі жывёлагадоўцамі і качэўнікамі ў Онда быў зафіксаваны яшчэ да тэракту[6]. Урад штата ўвёў абмежаванні на выпас жывёлы[7].
Падзеі
правіцьТэракт быў здзейснены ў каталіцкім касцёле Святога Францішка Ксаверыя ў раёне мясцовага кіравання Ова каля 11:30[8]. Вернікі ўнутры царквы служылі імшу, святкуючы Пяцідзесятніцу[6]. Баевікі прывялі ў дзеянне СВП прама каля будынка і пачалі страляць са зброі. Чацвёра баевікоў адкрылі агонь прама па будынку[1]. Затым яны ўвайшлі ў царкву і адкрылі агонь па верніках, страляючы ў любога, хто рухаўся або спрабаваў устаць[3]. Некалькі мінакоў таксама былі паранены кулямі[9]. На відэазапісах з царквы бачны мёртвыя целы ахвяр, якія ляжаць у лужынах крыві на падлозе[7][10]. Прыхаджане царквы паспрабавалі пакінуць будынак, але галоўны ўваход быў зачынены, таму налётчыкі адкрылі агонь па людзях, якія спрабавалі прабегчы праз іншыя два выхады[3]. Сведка распавёў, што бачыў пецярых баевікоў[2].
Выжылы падчас тэракту сказаў, што напад адбыўся, калі служба ўжо падыходзіла да канца[11]. Іншы, які ненадоўга пакінуў будынак перад тэрактам, сказаў, што калі ён вяртаўся ў царкву, то выжылыя, якія выбеглі вонкі, спынілі яго і расказалі пра здарэнне[3]. Паліцыя выявіла на месцы нападу тры СВП, а таксама некалькі гільзаў ад патронаў АК-47[8][12].
Ахвяры
правіцьМясцовы палітык Адэлегбе Цімілейн заявіў, што загінула больш за 50 чалавек, у тым ліку дзяцей, у той час як іншыя крыніцы ацэньваюць колькасць загінулых яшчэ вышэй[4][6][13]. Цімілейн таксама сказаў, што святар царквы быў выкрадзены, але рымска-каталіцкая епархія Онда гэта абвергла[2][14]. Таксама там удакладнілі, што ён знаходзіцца ў бяспецы[15]. Лідар большасці ў Палаце прадстаўнікоў штата Онда Алувале Агунмаласуі наведаў месца тэракту, ацаніўшы колькасць загінуўшых паміж 70 і 100[16]. Лекары паведамілі журналістам, што мясцовыя бальніцы перапоўнены пацярпелымі і загінулымі[3]. Нацыянальнае агенцтва па надзвычайных сітуацыях Нігерыі паведаміла аб дастаўцы 22 загінулых[17] і 50 пацярпелых[18] у бальніцы. Многія целы загінуўшых былі дастаўлены членамі іх сем’яў дадому[17]. 9 чэрвеня ўрад паведаміў аб знаходжанні ў бальніцах 61 параненага[19].
Рэакцыя
правіцьГубернатар штата Онда Ратамі Акерэдолу адправіўся на месца тэракту[7] і назваў гэтую падзею «чорнай нядзеляй»[20]. Ён паабяцаў «выкарыстаць усе даступныя рэсурсы, каб высачыць баевікоў»[2]. Прэзідэнт Нігерыі Махамаду Бухары асудзіў тэракт, заявіўшы, што гэта быў «агідны напад на вернікаў»[2]. Папа Францыск I памаліўся за ахвяр тэракту[2].
Ні адна арганізацыя не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт[2].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ а б Nigeria church massacre: What happened and why? (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 7 чэрвеня 2022.
- ↑ а б в г д е ё ‘Evil and wicked’: Dozens killed in Nigeria church attack (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 7 чэрвеня 2022.
- ↑ а б в г д Nigerian forces hunt for gunmen who killed 50 at church (англ.). AP NEWS (6 чэрвеня 2022). Праверана 7 чэрвеня 2022.
- ↑ а б Юрий Майборода. Атака в церкви: В Нигерии произошел чудовищный теракт (руск.). kp.ru (6 чэрвеня 2022). Праверана 7 чэрвеня 2022.
- ↑ "Nigeria Owo church attack: Gunmen kill Catholic worshippers in Ondo". BBC News. 2022-06-06. Праверана 2022-06-07.
- ↑ а б в Over 50 feared dead in Nigeria church attack, officials say (англ.). AP NEWS (5 чэрвеня 2022). Праверана 7 чэрвеня 2022.
- ↑ а б в Nigeria: gunmen kill dozens in ‘satanic’ attack on Catholic church (англ.). the Guardian (5 чэрвеня 2022). Праверана 7 чэрвеня 2022.
- ↑ а б Owo Church Attack: Police recover 3 unexploded bombs (англ.). Vanguard News (6 чэрвеня 2022). Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ Dozens feared dead after gunmen attack Nigerian church, officials say (англ.). ABC News. Праверана 7 чэрвеня 2022.
- ↑ UPDATED: Many killed in Ondo church attack (англ.). Punch Newspapers (5 чэрвеня 2022). Праверана 7 чэрвеня 2022.
- ↑ 'We were locked in the church for over 20 minutes', priest speaks on Ondo attack (англ.). Daily Trust (5 чэрвеня 2022). Праверана 7 чэрвеня 2022.
- ↑ Adelaja, Temilade (2022-06-07). "Police recover explosives following massacre in Nigerian Catholic church". Reuters. Праверана 2022-06-08.
- ↑ Dozens Feared Dead in Nigeria Church Attack (англ.). VOA. Праверана 7 чэрвеня 2022.
- ↑ Owo attack: No priest was kidnapped, says Catholic church (англ.). Punch Newspapers (5 чэрвеня 2022). Праверана 7 чэрвеня 2022.
- ↑ Owoeye, Fikayo (2022-06-06). "At least 50 killed in massacre at Catholic church in southwest Nigeria". Reuters. Праверана 2022-06-07.
- ↑ Ezeamalu, Ben (2022-06-05). "Dozens Feared Dead in Church Attack in Nigeria". The New York Times. 0362-4331. Праверана 2022-06-07.
- ↑ а б Infants among 22 worshippers killed in Nigeria church attack (англ.). AP NEWS (7 чэрвеня 2022). Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ Sanni, Kazeem (2022-06-07). "Bereaved families face grief, trauma after Nigeria church attack". Reuters. Праверана 2022-06-08.
- ↑ Api, Cue (2022-06-09). "Nigeria church attack: Toll rises to 40, over 60 injured". The Hindu. Abuja. 0971-751X. Праверана 2022-06-10.
- ↑ Nimi Princewill,Amy Cassidy. Mass shooting at Nigeria church kills dozens, says local lawmaker (англ.). CNN (5 чэрвеня 2022). Праверана 7 чэрвеня 2022.