Тэрмахі́мія — раздзел хіміі, які вывучае цеплавыя эфекты хімічных рэакцый. Тэрмахімія сфакусавана на абмене энергіяй паміж сістэмай і навакольным асяроддзем у выглядзе цяпла. Тэрмахімія карысная для прагназавання колькасці рэагентаў і прадуктаў пры працяканні пэўнай рэакцыі. У спалучэнні з вызначэннем энтрапіі гэтыя магчымасці выкарыстоўваецца для прагназавання спантаннай ці неспантаннай рэакцыі, спрыяльнай ці неспрыяльнай і г.д. Тэрмахімія — частка больш шырокай галіны — хімічнай тэрмадынамікі, якая займаецца вывучэннем абмену ўсімі формамі энергіі паміж даследаванай сістэмай і наваколлем, уключаючы не толькі цяпло, але і розныя формы работы, а таксама абмен рэчывам.

Прыклады тэрмахімічных разлікаў:

CaO (s) + H2O (l)T = 298.15 K, P = 101.325 kPa Ca(OH)2 (s) & ΔH = −63.7 kJ / mol of Ca(OH)2

N2 (g) + O2 (g)T = 298.15 K, P = 101.325 kPa 2 NO (g) & ΔH = +180.8 kJ / 2 mol of NO

Літаратура правіць

  • Колесов В. П. Основы термохимии. — М.: Изд-во МГУ, 1996. — 205 с. — ISBN 5-211-03379-5

Гл. таксама правіць