Тэрэза Абалевіч
Тэрэза Абалевіч (22 мая 1974, Відзы) — польскі філосаф навукі, філосаф рэлігіі. Сябра Кангрэгацыі сясцёр Беззаганнага зачацця святой панны Марыі. Спецыалізуецца на вывучэнні рэлігійнай творчасці Сямёна Франка, Уладзіміра Салаўёва, Мікалая Лоскага, Аляксея Лосева, Мікалая Бярдзяева і іншых рускіх рэлігійных мысляроў XIX—XX стст.
Тэрэза Абалевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 мая 1974[1] (50 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | манахіня, філосаф, перакладчыца, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | філасофія навукі, філасофія рэлігіі, руская рэлігійная філасофія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомая як | спецыяліст у рускай рэлігійнай філасофіі XIX — XX стст. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адукацыя
правіцьПасля заканчэння базавай школы ў 1991 годзе паступіла ў медыцынскі каледж № 2 г. Мінска (цяпер Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж). Але з цягам часу змяніла свой жыццёвы курс на вывучэнне рэлігійнай філасофіі.
Навуковая дзейнасць
правіць- асістэнт прафесара на філасофскім факультэце Папскага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ, г.Кракаў (Польшча) (2008—2012)
- галоўны рэдактар часопіса «Logos i Ethos» (2008—2012)
- асацыіраваны прафесар на філасофскім факультэце Папскага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ, г. Кракаў (Польшча) (2012—2018)
- ардынарны прафесар на філасофскім факультэце Папскага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ, г. Кракаў (Польшча) (2018)
Тэрэза Абалевіч апублікавала больш за 300 артыкулаў па рускай рэлігійнай філасофіі, а таксама па тэме ўзаемаадносін паміж навукай і рэлігіяй. Яе кнігі выдадзены на 4 мовах: польскай, французскай, рускай і англійскай. У сваю чаргу, займаецца перакладам філасофскай літаратуры на польскую мову і з польскай на рускую.
Манаграфіі
правіцьРускамоўныя
правіць- От имяславия к эстетике. Концепция символа Алексея Лосева. Историко-философское исследование. — М.: Изд-во ББИ, 2014. — 446 с.
- Семён Франк. Штрихи к портрету философа (Серия «Религиозные мыслители») — М.: Изд-во ББИ, 2017. — 202 с.
- Цыганков А. С. Немецкий период философской биографии С. Л. Франка (новые материалы) / А. С. Цыганков, Тереза Оболевич ; Рос. акад. наук, Ин-т философии. — М.: ИФ РАН, 2019. — 272 с.
- Цыганков А. С. Голландский эпизод в философской биографии С. Л. Франка (новые материалы) / А. С. Цыганков, Тереза Оболевич ; Рос. акад. наук, Ин-т философии. — М.: ИФ РАН, 2020. — 336 с.
- Семён Франк, Лев Карсавин и евразийцы. — М.: Модест Колеров, 2020. (Исследования по истории русской мысли. Т. 24.) — 304 с.
- Мирра Лот-Бородина. Историк, литератор, философ, богослов / ред. Е. Твердислова. — СПб.: Нестор-История, 2020. — 352 с.
- «Свет во тьме» и «С нами Бог»: неизвестные книги С. Л. Франка / Г. Е. Аляев, Т. Оболевич, Т. Н. Резвых. — М.: Модест Колеров, 2021. — 528 с. (Исследования по истории русской мысли. Т. 29).
- С. Л. Франк о Ф. М. Достоевском: новые материалы / Г. Е. Аляев, Т. Оболевич, Т. Н. Резвых, А. С. Цыганков ; Рос. акад. наук, Ин-т философии. — М.: ИФ РАН, 2021. — 368 с.
Узнагароды і прэміі
правіць- ганаровы член Рэлігійна-філасофскага таварыства імя У. Салаўёва ў Пецярбургу[2]
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 9 чэрвеня 2024.
- ↑ Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскага Рэлігійна-філасофскага таварыства імя Уладзіміра Салаўёва