Тэхаскія рэйнджэры

Тэхаскія рэйнджэрыпаліцэйскае падраздзяленне ў штаце Тэхас (ЗША). Грунтуецца ў Остыне.

Помнік рэйнджэру.

Тэхаскія рэйнджэры займаюцца раскрыццём розных злачынстваў (ад забойстваў да карупцыі), дзейнічаюць як дэтэктывы, займаюцца аховаю Губернатара Тэхаса, адшукваюць уцекачоў.

Гісторыя правіць

 
Група тэхаскіх рэйнджэраў (19 стагодздзе).
 
Стралок Джон Уэслі Хардын, арыштаваны тэхаскімі рэйнджэрамі.

Першае падраздзяленне тэхаскіх рэйнджэраў было створана Стывенам Ф. Остынам у 1823 годзе (нефармальна) і афіцыйна арганізавана ў 1835 годзе.

З 1935 года падраздзяленне стала выконваць функцыі дзяржаўнага Бюро расследаванняў па штаце Тэхас.

Рэйнджэры бралі ўдзел у шматлікіх важных падзеях з гісторыі Тэхасу і былі задзейнічаны ў некаторых вядомых крымінальных справах, — такіх, як вышук стралка Джона Хардына, вышук рабаўніка банкаў Сэма Бэса і вышук знакамітых Боні і Клайда.

Колькасць асабовага складу на 2009 год — 144 афіцэра.

Статыстыка стратаў правіць

Чыннікі смерці тэхаскіх рэйнджэраў наступныя:

Чыннік Колькасць
Стрэл
65
Напад
23
Хвароба
7
Выпадковы стрэл
2
Збіта цягніком
2
Выпадковасць
1
Аўтамабільная аварыя
1
Раненне
1
Збіта транспартным сродкам
1

Глядзіце таксама правіць

Спасылкі правіць