Тэхналагічны ўніверсітэт імя Дж. Суінберна

Тэхналагічны ўніверсітэт імя Дж. Суінберна (англ.: Swinburne University of Technology) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Мельбурн у штаце Вікторыя.

Тэхналагічны ўніверсітэт імя Дж. Суінберна
англ.: Swinburne University of Technology
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Swinburne University of Technology
Заснаваны 1908
Рэарганізаваны 1992
Краіна
Размяшчэнне Мельбурн, Вікторыя, Аўстралія
Сайт swinburne.edu.au
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Універсітэт быў заснаваны ў 1908 годзе як тэхнічны каледж Джорджам Суінбернам пры падтрымцы прэм'ер-міністра Томаса Бента. Універсітэт прапануе сёння навучальныя праграмы ў галіне камерцыі, аховы здароўя, педагагічнай адукацыі, права, інжынерыі, авіяцыі, архітэктуры, выканальніцкага мастацтва і розных іншых галінах.

Структура

правіць
  • Факультэт бізнэсу і дзелавога адміністравання
  • Факультэт дызайну
  • Факультэт прамысловых і інжынерных навук
  • Факультэт інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій
  • Факультэт біялагічных і сацыяльных навук

Спасылкі

правіць