Тэхнічная кібернетыка
Тэхнічная кібернетыка — галіна навукі, якая вывучае тэхнічныя сістэмы кіравання. Важнейшыя напрамкі даследаванняў — распрацоўка і стварэнне аўтаматычных і аўтаматызаваных сістэм кіравання, а таксама аўтаматычных прылад і комплексаў для перадачы, перапрацоўкі і захоўвання інфармацыі. Адзін з найважнейшых яе напрамкаў — распрацоўка і стварэнне розных аўтаматычных прылад: тэхналагічных (напрыклад, станкоў-аўтаматаў, аўтаматычных рэгулятараў і інш.), вымяральных (аўтаматычных датчыкаў, рэгістратараў, вымяральных комплексаў), інфармацыйных (вылічальных і кіруючых машын).
Напрамкі тэхнічнай кібернетыкі
правіць- Біёніка — выкарыстоўвае прыёмы, выпрацаваныя прыродай.
- Інжынерная псіхалогія — вывучае псіхафізіялагічныя асаблівасці чалавека і яго паводзіны ў працэсе «зносін» з машынай.
- Распазнаванне вобразаў — вывучае характэрныя асаблівасці таго ці іншага аб'екта, уласцівыя толькі яму або яго класу, і дазваляе вылучыць гэты аб'ект з масы падобных яму.
Літаратура
правіць- Китов А. И. Техническая кибернетика // Радио , 1955, № 11 Архівавана 3 кастрычніка 2016., с. 42-44.
- Ивахненко А. Г. Техническая кибернетика. — К.: Гостехиздат УССР, 1959.
- Трапезников В. А. Техническая кибернетика в СССР. Наука, М., 1968—271 с.
- Техническая кибернетика // Большая Энциклопедия Нефти Газа
- Известия РАН. Серия техническая кибернетика