Тэхнічны ўніверсітэт у Брно
Тэхнічны ўніверсітэт у Брно ці літаральна Вышэйшая тэхнічная вучэльня ў Брно (чэшск.: Vysoké učení technické v Brně) — чэшская дзяржаўная політэхнічная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Брно.
Тэхнічны ўніверсітэт у Брно | |
---|---|
чэшск.: Vysoké učení technické v Brně | |
Арыгінальная назва | чэшск.: Vysoké učení technické v Brně |
Міжнародная назва | англ.: Brno University of Technology |
Заснаваны | 1899 |
Студэнты | 17 975 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Брно |
Сайт | vutbr.cz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Характарыстыка
правіцьГісторыя ўніверсітэта ўзыходзіць да верасня 1899 года, калі імператар Франц Іосіф I падпісаў указ аб стварэнні Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў Брно. Гэта быў першы чэшскі ўніверсітэт у Маравіі. Універсітэт пачынаўся з чатырох прафесараў і 47 студэнтаў і паступова вырас да ўзроўню міжнародна прызнанай навучальнай установы, якая прапануе сучасныя навуковыя і прафесійныя веды на васьмі факультэтах і ў трох інстытутах. Студэнты могуць атрымаць якасную адукацыю па шырокаму спектру дысцыплін — ад тэхнічных, прыродазнаўчых навук да эканамічных і мастацкіх. Значную частку дзейнасці складаюць даследаванні і распрацоўкі, якія праводзяцца ў асноўным на базе даследчых цэнтраў.
Факультэты
правіць- Факультэт грамадзянскага будаўніцтва
- Факультэт машынабудавання
- Факультэт электратэхнікі і камунікацыйных тэхналогій
- Архітэктурны факультэт
- Хімічны факультэт
- Факультэт бізнесу
- Факультэт выяўленчых мастацтваў
- Факультэт інфармацыйных тэхналогій
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэхнічны ўніверсітэт у Брно
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ Administrativní registr ekonomických subjektů
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.