Тэхнічны ўніверсітэт у Зволене
Тэхнічны ўніверсітэт у Зволене — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Зволене.
Тэхнічны ўніверсітэт у Зволене | |
---|---|
Technická univerzita vo Zvolene | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | Technická univerzita vo Zvolene |
Міжнародная назва | Technical University in Zvolen |
Заснаваны | 1956 |
Размяшчэнне | Зволен |
Сайт | tuzvo.sk |
![]() |
Гісторыя Правіць
Універсітэт быў заснаваны як вышэйшая навучальная ўстанова ў 1952 годзе. У той час ён называўся каледжам лясной гаспадаркі і тэхналогіі драўніны. У 1991 годзе каледж набыў статус універсітэта і быў перайменаваны ў Тэхнічны ўніверсітэт у Зволене.
Структура Правіць
- Факультэт лясной гаспадаркі
- Факультэт дрэваапрацоўкі
- Факультэт экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя
- Інжынерны факультэт
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэхнічны ўніверсітэт у Зволене
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы