УННВ

беларускі хіп-хоп гурт з Мінска

«УННВ», часта пашыраецца як «Забітыя, Але Не Вамі» (руск.: «Убиты, Но Не Вами») — рускамоўная андэрграўнд рэп-група з Мінска. Удзельнікі калектыву хаваюць сваю асобу, дакладна невядомы іх сапраўдныя імёны, прозвішчы або ўзрост[1].

УННВ
Лагатып гурта УННВ. Узяты з адкрытых крыніц.
Асноўная інфармацыя
Жанры хардкор-хіп-хоп, андэграўнд, хіп-хоп, рэп
Гады 2010 па цяперашні час
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень руская мова
Лэйбл Nestanda Records
Склад MarikMarakesh, Crash, Anq
Былыя
ўдзельнікі
Арцём Artty

Біяграфія правіць

Гурт быў створаны ў 2010 годзе ў Мінску пасля стварэння аднайменнай суполкі ў VK. Праз пару тыдняў у ім з’явіўся дэбютны альбом гурта «Чернь»[2].

У 2012 годзе выйшаў альбом «О’дно», у 2015 годзе «Вонючие рифмы», у 2019 годзе «Чёрная кассета», а ў 2021 годзе выйшаў зборнік з нявыдадзеных трэкаў «Неизданное».

У сваёй музыцы гурт надае ўвагу тэме наркотыкаў, нарказалежнасці, а таксама ўсялякімі спосабамі ўсхваляе розныя забароненыя рэчывы[3].

Калектыў доўгі час не выпускаў кліпы на свае кампазіцыі, тлумачачы гэта тым, што ім хапае грошай з канцэртаў[2].

21 студзеня 2020 года бітмэйкер гурта Арцём Artty у сваёй суполцы ў VK абвясціў, што пакідае калектыў:

  Всё, что будет делаться дальше группой УННВ, либо её отдельно взятыми участниками, не имеет никакого отношения к Audio Distortion[4].  

Ацэнкі правіць

Эксперты адзначаюць адметнасць гучання гурта, цікавасць і неперагружанасць тэкстаў, змрочную атмасферу. Лічаць яго выразным прадстаўніком сучаснай андэрграўнд-сцэны.

Група мае даволі шырокую базу фанатаў, захоўваючы пры гэтым адносную ананімнасць і таямнічы імідж гурта, што з’яўляецца свайго роду пратэстам супраць папулярнай музыкі.[5]

Склад правіць

  • MarikMarakesh, лідар гурта
  • Crash
  • Anq
  • Арцём Artty, бітмэйкер (2010—2020)[4]

На сваіх выступах хлопцы выступаюць у масках, капюшонах, акулярах, панамках і гэтак далей, каб схаваць сваю асобу. Лідарам гурта лічыцца MarikMarakesh, таксама вядома, што ён самы малодшы з калектыву[3].

Альбомы правіць

«УННВ» правіць

Год Назва Каментар
2010 «Чернь»
2012 «О’дно» Займае 290-ае месца на Spotify у топе рускамоўных трэкаў за ўвесь час[6]
2015 «Вонючие рифмы» [7]
2019 «Чёрная кассета» 4-ае месца ў чарце InterMedia[8][9]
2021 «Неизданное» 21-ае месца ў чарце BandLink[10]

Crash правіць

Год Назва Каментар
2016 «Нитки»

Відэаграфія правіць

Год Назва Заўвага
2012 «Притормози.mp4»
(Сумесна з Maxie Flow і Фам)
 
2021 «Пластилин из говна»
(Сумесна з Гуляй Рванина)
 
«Яма (live)»
 
2022 «В тумане белом»
 

Зноскі