Увал (ставіцца да мезаформаў) — выцягнутае ўзвышша з плоскай, злёгку выпуклай або хвалістай вяршыняй і спадзістымі схіламі.

Адносная вышыня ўвала не перавышае 200 метраў. Увалы могуць утварыцца ў выніку раздзялення раўніны паралельнымі далінамі. Часам прычынай утварэння ўвалаў з'яўляюцца спадзістыя ўзняцці зямной кары.

Некаторыя ўвалы маюць уласныя імёны (напрыклад, Вяцкі Увал, Кіргішанскі увал).