Эдуард Станіслававіч ДУБЯНЕЦКІн.20.04.1966, в.Чудзін ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл.), беларускі гісторык, культуролаг, паэт, эсэіст. Кандыдат гістарычных навук (1995). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2012). Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэту (1988), дзе і працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1992—2004 навуковы і старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны (Скарынаўскі Цэнтр). З 2004 вядучы навук. супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка. Даследуе праблемы міжнацыянальных адносін на Беларусі ў 19-20 ст., нацыянальнага характару і этнічнай самасвядомасці беларусаў, узаемаўплываў ментальнасці і нацыянальнай культуры, суадносін язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў у беларускім фальклоры, развіцця айчыннай культуры ва ўмовах глабалізацыі. Вершы, артыкулы і эсэ друкаваліся ў айчынных і замежных перыядычных выданнях.

Творчасць

Аўтарскія кнігі: Таямніцы народнай душы: Кніга для вучняў. Мінск: Народная асвета, 1995. 47 с. Сусветная культура: Ад старажытнасці да нашых дзён: Папулярны энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001. 240 с. Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мн.: БелЭн, 2003. 384 с. Душы маёй няскончаны палёт: кніга паэзіі. Мінск: Кнігазбор, 2011. 124 с.

Кнігі ў суаўтарстве:--Дубянецкі Эдуард (размовы) 12:44, 13 жніўня 2013 (UTC) Перашкоды на шляху нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. — Мінск: Таварыства “Веды”, 1992. 26 с (разам з С.Ф.Дубянецкім). Цяжкі шлях да Адраджэння. Брэст.: Выдавецтва С.Лаўрова, 1997. 91 с (разам з С.Ф.Дубянецкім). Гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік. 2-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мінск: Выдавецкі цэнтр “Экономпресс”, 1997. 298 с (разам з А.Г.Каханоўскім і інш.). Беларусазнаўства: Навучальны дапаможнік. – Мінск: “Завігар”, 1998. – 292 с (разам з П.І.Брыгадзіным і інш.). История Беларуси: Словарь-справочник. — Мн.: Экономпресс, 2000. 320 с (совместно с И.В.Кузнецовым и др.).

[1] Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.6. Дадатак. Мінск, 2003. Беларускі фальклор: Энцыклапедыя. Мінск, 2005. Корзенко Г.В. Историки Беларуси конца 20--начала 21 вв. Минск, 2007.

  1. Звесткі пра аўтара: