Уладзімір Іванавіч Скрабатун, краязнаўца, рэдактар недзяржаўнай газеты "Вольнае Глыбокае", дырэктар Прыватнага інфармацыйна-рэкламнага ўнітарнага прадпрыемства "Дарога на Вільню плюс". Нарадзіўся 23 студзеня 1955 года ў вёсцы Кавалеўшчына Глыбоцкага раёна Маладзечанскай (цяпер Віцебскай)вобласці Беларусі. У 1972 годзе скончыў Глыбоцкую СШ №2, у гэтым жа годзе паступіў у Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (МАБТ). З 1973 па 1975 гг служба ў СА ЦГВ (Чэхаславакія). У 1978 скончыў МАБТ. Па усесаюзным размеркаванні патрапіў у г. Вентспілс (Латвія). Працаваў майстрам, прарабам і начальнікам будаўнічага ўчастка. Вучыўся на вячэрнім аддзяленні Рыжскага політэхнічнага інстытута. Сябра і член Рады Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак". У 1990-м дэлегат ад беларусаў Латвіі на Устаноўчы з'езд беларусаў свету "Бацькаўшчына". У 1993-м вярнуўся на сталае пражыванне ў г. Глыбокае, Беларусь. У студзені 1994 года выдаў першы нумар газеты "Вольнае Глыбокае". Газета выдаецца цягам 22 гадоў. Аўтар шматлікіх краязнаўчых публікацый у газетах "Шлях перамогі" (цяпер "Веснік Глыбоччыны"), "Вентас Балсс" (г. Вентспілс, Латвія), "Наша Ніва", "Вольнае Глыбокае". Аўтар кнігі "Глыбокае на старых паштоўках", Менск-Глыбокае, 1998 г, шэрагу артыкулаў у кнізе "Памяць. Глыбоцкі раён",Мінск, Беларуская энцыклапедыя, 1995 г.