Вітаю, Спадарства!

Я прафесійны музыкант, настаўнік, джазмэн.

Час ад часу, з надзеяй атрымаць неабходную інфармацыю, звяртаюся да вікіпедыі, менавіта ў беларускамоўную частку.

Але, на вялікі жаль і расчараванне, знаходжу нейкую прымітыўную, часам абсурдную інфармацыю.

Такое пачуццё, што скапіявалі тэкст на англійскай і праз гугл-перакладчык проста ўставілі на старонку.

Мне сорамна перад сваімі вучнямі! Таму я, як музыка прафесіянал, хачу ўнесці праўкі і дапаўненні ў інфармацыю аб музыцы, музыках, а таксама тэорыю.

Спадзяюся, што ў мяне гэта атрымаецца.