Удзельнік:J-ka Zadzvinski/Пенсійная сістэма Беларусі
У Беларусі дзейнічае салідарная або размеркавальная пенсійная сістэма. Страхавыя ўзносы, якія плацяць цяпер працуючыя людзі, накіроўваюцца на выплату пенсій цяперашнім пенсіянерам.
Гісторыя
правіцьПраз крызісныя з’явы ў эканоміцы ў пачатку 1990-х гадоў пенсійная сістэма востра мела патрэбу ў датацыях дзяржаўнага бюджэту, а памер пенсій у 1993 годзе быў аднолькавы ва ўсіх пенсіянераў[1].
У канцы 2010-х гадоў пачала ўставаць праблема з дэфіцытам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. У 2006 годзе у рэспубліцы колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы, якое прыпадае на аднаго пенсіянера, складала 1,81 чал., а ў 2015 годзе — 1,69 чал. У цяперашні час суадносіны колькасці плацельшчыкаў страхавых узносаў і пенсіянераў дасягнулі недапушчальна нізкай велічыні і прадаўжаюць змяншацца[2]. У адпаведнасці з дэмаграфічным прагнозам, распрацаваным Міністэрствам эканомікі, абсалютная колькасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь да пачатку 2026 года можа скласці 7 983 200 чалавек, за гэты ж час колькасць дзяцей і падлеткаў ва ўзросце 0—15 гадоў можа зменшыцца на 47,9% і скласці ўсяго 12,2% агульнай колькасці насельніцтва. Колькасць насельніцтва працаздольнага ўзросту можа скараціцца на 19,8%, а колькасць асоб старэйшых за працаздольны ўзрост можа павялічыцца, і іх удзельная вага ў колькасці насельніцтва краіны да пачатку 2026 года складзе 28,1%[2].
Для адаптацыі пенсійнай сістэмы да эканамічных і дэмаграфічных зменаў пачалі прапрацоўвацца пытанні аб стварэнні «гарантый» ўласнымі зберажэннямі грамадзян.
22 снежня 2015 г. першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч заявіў, што ў Беларусі ёсць эканамічная неабходнасць пенсійнай рэформы[3].
У верасні 2018 г. намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў прапанаваў часткова перакласці клопат аб сваёй пенсіі на плечы людзей увёўшы пенсійнае накапляльнае страхаванне[4].
27 студзеня 2020 г. старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі М. Орда выказаўся, што неабходна адыходзіць ад ураўняльнага прынцыпу ў фарміраванні пенсіі[5].
Паказчык | 2006 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 |
---|---|---|---|---|---|---|
Колькасць пенсіянераў | 2 444 669 | 2 468 905 | 2 486 863 | 2 512 239 | 2 537 300 | 2 559 700 |
колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы |
Крыніцы
правіць- ↑ Прокофьева, Н. Распределительная или накопительная?(руск.) // Финансы, учет, аудит : часопіс. — 2012. — № 2. — С. 20.
- ↑ а б Ходас, А. К., Замбрижицкая, П. А. Необходимость реформ пенсионной системы Республики Беларусь(руск.) // Экономический рост Республики Беларусь: глобализация, инновационность, устойчивость: материалы IX Международной научно-практической конференции, Минск, 19—20 мая 2016 г. в 2 т. / Министерство образования Респблики Беларусь, УО «Белорусский государственный экономический университет»; [редкол.: В. Н. Шимов (отв. ред.) и др.] : зборнік. — Минск: БГЭУ, 2016. — Т. 1. — С. 116—118. — ISBN 978-985-564-095-1.
- ↑ «О повышении пенсионного возраста сейчас речь не идет» // Снплюс. Свободные новости плюс. — 2015. — № 50 (645). — 22 декабря. — С. 9. (руск.)
- ↑ Кого в Беларуси могут оставить без пенсии // Снплюс. Свободные новости плюс. — 2018. — № 38 (786). — 22 сентября. — С. 2—3. (руск.)
- ↑ Орда: трэба адыходзіць ад ураўняльнага прынцыпу ў фарміраванні пенсіі . БелТА (27 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.