https://digitaltmuseum.se/011024445425/ https://digitaltmuseum.se/011024445276/


Не бачыў, што вынікі ўжо падведзены ў жніўні 2021 года і спрабаваў іх сфармуляваць на грунце хоць блізкім да аб’ектыўнага. У працэсе выявіў праблемы большыя за нязручнасць пошуку карыстальнікамі, заяўленую некаторымі ўдзельнікамі абмеркавання, таму свае назіранні тут апублікую. Мне не хапала тэарэтычных і практычных ведаў галіне інфармацыйных тэхналогій, таму дзесьці магу памыляцца, але, думаю, агулам назіранні блізкія да праўды.

Асноўнае пытанне, на маю думку, пра горшую выдачу пашукавікамі, у прыватнасці Гуглам, артыкулаў пры запыце ўзору «Васіль Жук», калі назва старонкі ўзору «Васіль Барысавіч Жук».

  • Гугл здзяйсняе пошук не па назвах старонак, а па супадзеннях у тэкстах старонак.
    • Афармленне загалоўка артыкула як «Васіль (Базыль) Жук» будзе шкодзіць яго пошуку прынамсі пры запыце «Васіль Жук». Таму ў парадах па афармленні артыкулаў трэба гэта ўлічыць, і раіць афармляць загалоўкі поўнымі варыянтамі як «Васіль Жук або Базыль Жук», а ў цяжкіх выпадках ёсць сэнс пад загалоўкам рабіць асобны абзац пра варыянтнасць імя ды і назвы аб’екта агулам, бо вядзецца пра пошук усяго.
    • Магчыма, ёсць перавага ў тых старонак, дзе шуканае супадзенне яшчэ і вылучана тлустым або курсівам, т.б. заключана паміж знакамі ', але ўпэўненасці ў мяне няма.
    • Як уплываюць дужкі і знакі націску з розных варыянтах — для мяне засталося не ясным. Склалася ўражанне, што знак націску, які застаецца асобным радковым знакам, перашкаджае пошуку супадзенняў, той што робіцца падстаноўкай {{subst:націск}} — не. Дужкі быццам ігнаруюцца, але з гэтым упэўненасці няма.
  • Гугл не выдае вынікі, якія ён проста знайшоў на супадзеннях у тэкстах, а аптымізуе выдачу вынікаў пад карыстальніка.
  • Калі ў карыстальніка Гугла не наладжаны пошук на пэўнай мове, Гугл аптымізуе выдачу пад мову сістэмы (не раскладкі) на прыладзе карыстальніка. Вядома, рэчаіснасць такая, што ў большасці беларускіх карыстальнікаў мова сістэмы прылад руская.
  • Для моўнай аптымізацыі Гугл карыстаецца, у т.л. Вікіданымі — пры рускай мове сістэмы прылады і беларускім запыце, ён знаходзіць супадзенне або ў Беларускай Вікіпедыі або ў беларускіх запісах Вікіданых, а выдае карыстальніку вынік з адпаведнікам у Рускай Вікіпедыі і далей наогул рускамоўныя сайты, дзе ёсць шуканае супадзенне. То бок, Гугл добра распазнае мовы, але ў выніках мову запыту дыскрымінуе на карысць сістэмнай мовы прылады. У нашым выпадку — беларускую дыскрымінуе на карысць рускай.
  • Калі ў карыстальніка сістэмная мова прылады беларуская — яму цудоўна выдае беларускія вынікі. Але тут у нас ёсць таксама праблема. У Гугла да беларускай мовы прывязаны Вікіданыя не мовы be, а мовы be-tarask — бачна па «панэлях ведаў» Гугла. «Панэлі» пры беларускай сістэмнай мове даюцца па-беларуску, калі няма адпаведнага артыкула на беларускай мове, туды на беларускую паракладаюць з Англійскай Вікіпедыі. Усё беларускае туды падцягваецца з Вікіданых be-tarask. Таму ў выніках пошуку казус, што супадзенняў у тэксце няма, але першым радком даецца Тарашкевіцкая Вікіпедыя. Напрыклад, запыт «Уладзімір», а выдае табе першы вынік «Уладзімер». Так не праз імя па бацьку пасля імя ў назве старонкі ў нас, а праз аптымізацыю Гугла — знаходзіць супадзенне ў be-Вікіпедыі, а вынікі праз Вікіданыя выдае на мове, якая ў яго пазначана беларускай — be-tarask. Пры гэтым, мова Гугл-перакладчыка, які перакладае тэксты ў «панэлі ведаў», be-беларуская. Такім чынам, Гугл дыскрымінуе нас у выдачы не толькі на карысць рускай, але і на карысць тарашкевіцы, і карыстаецца для гэтага нашай працай у Вікіданых. Калі з рускай усё ясна, то з be-tarask не магу ўжыць ВП:СУ да супрацоўнікаў Гугла.

Іншыя пытанні

  • Праблема «Васілевіч vs Васільевіч» вырашана БП-2008 (§ 19. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф), калі зыходнае імя Васіль — Васілевіч, Васілій — Васільевіч. То бок, Васільевіч усюды ў нас фактычна памылка. Трэба выпраўляць, прынамсі рабіць перасылкі. Тое ж, вядома, тычыцца і іншых імён.
  • Праблема «асобы розных ідэнтычнасцей у расійскім афіцыёзе» — якое імя лічыць сапраўдным, калі Тадэвуш, то Тадэвуш Булгарын, калі Фадзей — Фадзей Венядзіктавіч Булгарын. Калі Ігнацы, то Ігнацы Багдашэўскі, калі Ігнат/Ігнацій — Ігнат/Ігнацій Сцяпанавіч Багдашэўскі, Ігнацы Дамейка і Ігнат Іпалітавіч Дамейка, і далей. Прапанаваў бы, прынамсі для неправаслаўных за часам Расійскай імперыі, лічыць асноўным імем — імя звычайнае ў іх рэлігійнай традыцыі, ім называць артыкул, але ў тэксце падаваць усе варыянты і з іх рабіць перасылкі.
  • Пэўную катэгорыю імён трэба прыраўняць да псеўданімаў. Ёсць выпадкі ўжывання ў публічнай сферы скарочаных і памяншальных імён, пад якімі асобы і вядомы — творчыя, сцэнічныя, публічныя імёны — напрыклад, Алесь Разанаў або Барыс Пятровіч (без прозвішча) не псеўданімы, ёсць і не пісьменнікі, напрыклад Мікола Волкаў, Зміцер Колас, Вінцук Вячорка. Т.б. калі ўжываецца не поўная форма імя Аляксандр, Мікалай, Дзмітрый, а яго форма — Алесь, Мікола, Зміцер, Валянцін і падобнае, лічыць роўным псеўданіму. Калі ж нехта выступае ў публічнай сферы як, напрыклад, Мікола Аляксандравіч Волкаў або Мікалай Волкаў — не лічыць такога Міколам Волкавым, а называць артыкул Мікалай Аляксандравіч Волкаў. Гэтая праблема, як разумею, у асноўным здымаецца тым, што назва старонкі не ўплывае на выдачу ў пашукавіках — у тэкстах артыкулаў можна пазначыць усе магчымыя варыянты, тое самае зрабіць у Вікіданых, а ў прасторы Вікіпедыі зрабіць усе магчымыя перасылкі — гэта болей будзе спрыяць пошуку за пэўнае найменне самой старонкі.
  • Зручнасць вікіфікацыі шаблонаў, калі імя кароткае і не трэба ведаць імя па бацьку. Можна ствараць шаблон як падстаронку ўдзельніка або як старонку артыкула, таму будзе працаваць візуальны рэдактар і падказкамі вікіфікацыі, потым перанесці ў прастору шаблонаў.