Уза (напой)
Уза (грэч. Ούζο) — грэчаскі моцны алкагольны напой, дыстылят вінаграднага спірту, вады, аніса і іншых араматычных рэчываў, пераважна, карыцы, гваздзіка і мушкатавага арэха. Мацунак — ад 40 да 50 %. Для вытворчасці вінаградную сыравіну (вінаградны жмых) змешваюць з зёлкамі і награваюць у спецыяльных медных катлах і пакідаецца закісаць на некалькі месяцаў, часам ужываюць сістэму падвойнага закісання.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9b/Ouzo_Sans_Rival_Bottle.jpg/100px-Ouzo_Sans_Rival_Bottle.jpg)