Украінская Грэка-Каталіцкая Царква
Украінская грэка-каталіцкая царква (УГКЦ) — найбольшая каталіцкая царква ўсходняга абраду ў свеце.
Прадстаяцель — архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў (Шаўчук), патрыярх УГКЦ.
Гісторыя
правіцьЦарква прапагандуе аднаўленне першаснай еднасці Кіеўскай Царквы, адстойвае права ўкраінскага народа на сваю незалежную саборную дзяржаву і станаўлення ў ёй устойлівага згуртавання грамадзян; рэалізуе мноства дабрачынных і грамадскіх праектаў, як у самой Украіне, так і за яе межамі.
Грэка-каталіцкая царква фармальна паўстала пасля абвяшчэння Брэсцкай уніі ў 1596 у Брэсце, аднак першай спробай царкоўнай уніі на Русі можна назваць высілкі Данііла Галіцкага, які патрабаваў аб’яднання сіл усяго хрысціянскага свету для супраціўлення татара-мангольскаму нашэсцю.
Ідэя уніі была абумоўлена як вонкавымі палітычнымі акалічнасцямі, так і ўнутраным імкненнем вернікаў да царкоўнага адзінства: праваслаўныя вернікі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай і Венгрыі былі абмежаваныя ў правах і пераследаваліся з боку прадстаўнікоў пануючага рыма-каталіцызму як схізматыкі. Праўда, далёка не ўсе праваслаўныя далучыліся да Брэсцкай уніі: адбыўся падзел украінскіх і беларускіх вернікаў на ўніятаў (прыхільнікаў уніі) і праваслаўных.
Паводле дамоў Брэсцкай уніі, у грэка-каталіцкай царкве набажэнства, царкоўная арганізацыя і абрады засталіся такімі, якімі яны былі ў праваслаўнай царкве. Царква, па чарзе, падпарадкоўвалася Папу рымскаму і прымала як і каталіцкі догмат сыходжання Святога Духу ад Бацькі і Сына, так і каталіцкі догмат пра чысцец — якія ў тыя часы былі галоўнымі рознагалоссямі паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі.
У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай, Кіеўская мітраполія грэка-каталіцкай царквы падзялілася на дзве часткі: на землях, якія адышлі да Расійскай імперыі, унія была ліквідавана ў 1839 годзе. Аднак Аўстрыйская імперыя праводзіла палітыку спрыяння ўніяцкім працэсам, бо УГКЦ кансалідавала ўкраінскае грамадства і падтрымлівала развіццё культуры і асветы.
Росквіт Украінскай грэка-каталіцкай царквы прыходзіцца на 19 стагоддзе. Вядучай постаццю грэка-каталіцкага руху ў першай палове дваццатага стагоддзя быў львоўскі мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі. З усталяваннем савецкай улады на заходнеўкраінскіх землях УГКЦ была распушчана расійскімі ўладамі — і царква існавала толькі ў падполлі да 1989 г., калі, дзякуючы палітыцы перабудовы ў СССР, выйшла з падполля.
1-2 лютага 2023 года ў Львове-Брухавычах Сінод біскупаў УГКЦ пастанавіў, што з 1 верасня 2023 года Украінская Грэка-Каталіцкая Царква ва Украіне пераходзіць на новы стыль (новаюліянскі каляндар) для нерухомых свят з захавання Пасхаліі, абвешчанай Вярхоўным Архіепіскапам Святаславам 6 лютага 2023 года[1]. Каляндарная рэформа адбудзецца ў два этапы. Першы – датычыцца ўсіх нерухомых свят, другі – святкаванне Пасхаліі. Парафіі, якія не гатовы перайсці на новы стыль у 2023 годзе, маюць пераходны перыяд да 1 верасня 2025 года.[2]
Прадстаяцелі ў ХХ-ХХІ ст
правіць- Андрэй Шаптыцкі (1900—1944 гг.)
- Іосіф (Сліпы) (1944—1984 гг.)
- Міраслаў Іван Любачыўскі (1984—2000 гг.)
- Любамір Гузар (2001—2011 гг.)
- Святаслаў Шаўчук (з 2011 г.)
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Борцюків Б. Українська Греко-Католицька Церква і Радянська держава (1939—1950) / переклад з англ. Н. Кочан, за ред. О. Турія. Львів: Видавництво Українського Католицького Університету 2005;
- Духнович А. История пряшевской Епархии, рос. переклад Кустодіева, перевидана у творах О. Духновича, т. 2. Пряшів 1967;
- Пекар А. Нариси Історії церкви Закарпаття. Рим 1967;
- Hopko V. Greko-Katoličeskaja Cerkov 1846 — 1946. Пряшів 1946;
- Pekar A. Historic Background of the Eparchy of Prjashev. Пітсбурґ 1968;
- Kubinyi J. The History of Prjašiv Eparchy. Рим 1970;
- The Tragedy of Gr. Cath. Church in Czechoslovakia. Нью-Йорк 1971.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Украінская Грэка-Каталіцкая Царква
- Українська Греко-Католицька Церква
- Київська архієпархія УГКЦ
- Ukrainische Griechisch-katholische Kirchengemeinde St. Wolodymyr
- Українська Греко-Католицька Церква в Німеччині
- Історія Української Греко-Католицької Церкви(недаступная спасылка)
- Загальна характеристика Української греко-католицької церкви Архівавана 14 жніўня 2009.
- Псевдо-Собор 1946 року та ліквідація УГКЦ Архівавана 16 снежня 2006.
- ↑ Українська греко-католицька церква переходить на новий календар: подробиці історичного рішення (укр.). ТСН.ua (6 лютага 2023). Праверана 6 лютага 2023.
- ↑ Історичне рішення: УГКЦ в Україні переходить на новий календар (укр.). Українська Греко-Католицька Церква. Праверана 6 лютага 2023.