Украінскі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны ўніверсітэт

Украінскі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны ўніверсітэтукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынерна-тэхналагічнага профілю, якая знаходзіцца ў Дніпры.

Украінскі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны ўніверсітэт
Український державний хіміко-технологічний університет
Арыгінальная назва Український державний хіміко-технологічний університет
Міжнародная назва Ukrainian State University of Chemical Technology
Заснаваны 1930
Тып профільная ВНУ
Студэнты 6 000
Прафесары 60
Юрыдычны адрас пр-т Гагарына 8, г. Дніпро, Украіна
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт udhtu.edu.ua

Агульная характарыстыка правіць

Ва ўніверсітэце сёння працуе больш за 60 прафесараў і дактароў навук, больш за 200 кандыдатаў навук. Вучэльня займае першае месца сярод тэхнічных універсітэтаў Украіны ў міжнароднай навукаметрычнай базе дадзеных Scopus, другое месца ў вобласці і 15 месца сярод 200 лепшых ВНУ Украіны.

Універсітэт мае 5 факультэтаў, 9 навучальных карпусоў, амаль 122 000 м2 навучальных і дапаможных памяшканняў; сучасны спартыўны комплекс, 5 інтэрнатаў (100 % іншагародніх студэнтаў забяспечаны жыллём), спартыўна-аздараўленчы лагер, бібліятэку з 770 тыс. асобнікаў вучэбнай, навуковай і мастацкай літаратуры і інш.

Структура правіць

  • Факультэт хімічных тэхналогій і экалогіі
  • Факультэт фармацыі і біятэхналогій
  • Факультэт харчовых і хімічных тэхналогій
  • Факультэт камп'ютарных навук і інжынерыі
  • Эканамічны факультэт

Спасылкі правіць