Украінскі ляўкой
Украінскі ляўкой — селекцыйная парода котак, у аснову якой закладзены дзве прыродныя мутацыі: бясшэрсных і віславухіх: Hrbd і Fd. Гэта голая віславухая кошка сярэдняга памеру з доўгім гнуткім мускулістым целам прамавугольнай формы, мяккая і гарачая навобмацак, з складчатой скурай. Характэрнай рысай украінскіх ляўкояў з'яўляецца доўгая, плоская (dogface appearance), вуглаватая з вялікімі і не занадта адкрытымі міндалепадобнымі вачыма галава. Кошкі гэтай пароды маюць выразны палавы дымарфізм. Ляўкоі энергічныя, кантактныя і таварыскія.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/92/Ukrainian_Levkoy_cat.jpg/250px-Ukrainian_Levkoy_cat.jpg)