Уладзімір Іванавіч Кірылаў

Уладзімір Іванавіч Кірылаў (нар. 28 кастрычніка 1939, Севастопаль, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне тэлекамунікацый. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994). Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (2003).

Уладзімір Іванавіч Кірылаў
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1939(1939-10-28) (84 гады)
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ ганаровы радыст СССР
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут імя У. І. Ульянава (Леніна) (спецыяльнасць «Радыётэхніка», 1963).

Працаваў на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе імя У. І. Леніна, пазней Заводзе паўправадніковых прыбораў імя Ф. Э. Дзяржынскага (з 1963); Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1966; старшы выкладчык, дацэнт кафедры радыёпрыёмных устройстваў, з 1992 — прафесар кафедры многаканальнай сувязі, у 1996 загадчык кафедры, прафесар кафедры аховы інфармацыі).

Навуковыя інтарэсы: павышэнне эфектыўнасці многаканальных сістэм перадачы па кабельных і валаконна-аптычных лініях сувязі; праектаванне і распрацоўка сістэм інфармацыйнага абмену для размеркаваных тэлевізійных комплексаў; распрацоўка і аптымізацыя тэлекамунікацыйных сістэм. Больш за 30 вынаходніцтваў.

Узнагароды

правіць

Медалі ВДНГ СССР (сярэбраны, 1985; бронзавы,1982), знакі «Почетный радист СССР» (1991), «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999) и др.


Бібліяграфія

правіць
  • Анализ и синтез систем информационного обмена телевизионных комплексов : автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора технических наук : 05.12.21 / Кириллов Владимир Иванович. — Минск, 1993.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Кириллов Владимир Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С.
  • Кірылаў Уладзімір Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С.
  • Кириллов Владимир Иванович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 287—290.