Уладзімір Аляксандравіч Зыкуноў

Уладзімір Аляксандравіч Зыкуноў (нар. 5 ліпеня 1968, г. Злынка, Навазыбкаўскі раён, Бранская вобласць, Расія) — беларускі фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (Расія, 2017; Беларусь, 2018), дацэнт (2008), прафесар.

Уладзімір Аляксандравіч Зыкуноў
Дата нараджэння 5 ліпеня 1968(1968-07-05) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (2017)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (спецыяльнасць «Фізіка», 1992; аспірантура, 1996).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (1992—2016, кафедра «Фізіка», у 2009—2015 — загадчык кафедры), Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў (г. Дубна, Маскоўская вобласць, 2016—2018, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі фізікі высокіх энергій), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 2018, прафесар кафедры «Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі»).

Навуковыя інтарэсы: фізіка высокіх энергій; тэарэтычная фізіка; матэматычная статыстыка.

Бібліяграфія

правіць
  • Эффекты радиационных поправок в современных экспериментах в физике высоких энергий : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.02 : защищена 26.10.2016 : [утверждена в Российской Федерации 05.04.2017 : нострифицирована в Республике Беларусь 14.03.2018] / Зыкунов Владимир Александрович. — Гомель, 2016.
  • Электрослабые радиационные эффекты в поляризационном меллеровском рассеянии / Зыкунов В. А. // Ядерная физика. — 2004. — Т. 67, № 7. — С. 1366—1379.
  • Weak radiative corrections to the Drell-Yan process for large invariant mass of a dilepton pair / Zykunov V. A. // Physical review D: Particles, fields, gravitation and cosmology. — 2007. — Vol. 75, № 7. — 073019. — P. 1—11.

Зноскі

Спасылкі

правіць