Уладзімір Аляксандравіч Кошчанка

Уладзімір (Уладзь) Аляксандравіч Кошчанка (нар. 1974) — беларускі мовазнавец.

Уладзімір Аляксандравіч Кошчанка
Дата нараджэння 1974
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў у 1998 годзе Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, у 2002 годзе аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі. Загадчык сектара камп’ютарнай лінгвістыкі Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць правіць

Сфера інтарэсаў: лексікалогія, беларуская дыялекталогія, параўнальнае мовазнаўства, англійская мова, славянскія мовы і інш.

Удзельнічаў у стварэнні праграмы праверкі беларускай арфаграфіі для Mіcrosoft Offіce і некаторых іншых праграмных прадуктаў[1].

Займаецца стварэннем Беларускага N-корпусу, прататыпа Нацыянальнага корпусу беларускай мовы. У час круглага стала «Роля iнфармацыйных тэхналогiй у захаваннi i папулярызацыi беларускай мовы» ў Выдавецкiм доме «Звязда» ў 2020 годзе звяртаў увагу на праблему выкарыстання інтэрнэт-перакладчыка, прычым менавіта з рускай мовы на беларускую, што не спрыяе напаўненню Корпуса беларускай мовы, перадае толькі інфармацыю, але не багацце мовы — атрымоўваецца машынны тэкст, які паўтарае рускі сінтаксіс, рускія выразы[2].

Зноскі

Бібліяграфія правіць

  • Лексіка гаворак Беларускага Прыпяцкага Палесся : атлас, слоўнік / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; [укладальнікі: Г. Ф. Вештарт і інш. ; рэдактары: Ф. Д. Клімчук, У. А. Кошчанка, І. І. Лапуцкая]. — Мінск : Права і эканоміка, 2008. — 352 с. : карты ; 29 см. — (Грант БРФФИ / Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў). — На тытульным л. таксама: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ― 80 год. — 100 экз. — ISBN 978-985-442-618-1
  • Беларуска-англійскі размоўнік = English-Belarusian phrasebook / [Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны; укладальнік У. А. Кошчанка]. — Мінск : Артыя Груп, 2010. — 90 с., 100 с. сустрэчнай пагінацыі : іл. ; 21 см. — Тэкст паралельна на беларускай і англійскай мовах. — Кніга-«перагортыш». — 200 экз. — ISBN 978-985-6893-34-9
  • Корпус тэкстаў як аснова аптымізацыі падрыхтоўкі фундаментальнага. «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» / І. Л. Капылоў, У. А. Кошчанка // Компьютерная лингвистика: научное направление и учебная дисциплина: сборник научных статей. Вып. 1 / В. И. Коваль (ответств. ред.) и др.; — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2010. — 236 с. ISBN 978-985-439-506-7
  • Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны / [А. А. Крывіцкі і інш. ; укладальнікі: Ф. Д. Клімчук і інш. ; навуковы рэдактар Г. А. Цыхун] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства ім. Я. Коласа, Грамадскае аб’яднанне «Тураўскае навукова-асветніцкае таварыства». — Мінск : Беларуская навука, 2016. — 273, [2] с. : карты ; 29 см. — Бібліяграфія: с. 8―10 (26 назв.). — Алфавітны паказальнік абследаваных населеных пунктаў: с. 27. — 120 экз. — ISBN 978-985-08-2022-8
  • Нацыянальны корпус беларускай мовы ў кантэксце корпуснай лінгвістыкі славянскіх краін / Уладзімір Кошчанка // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка: XVI Міжнародны з’езд славістаў (Бялград, 19—27 жніўня 2018 г.) : даклады беларускай дэлегацыі / [адказны рэдактар А. А. Лукашанец]. — Мінск, 2018. — С. 60―79.
  • Практычны курс славенскай мовы / [Інэса Кур’ян, Андрэй Кузнечык, Уладзь Кошчанка] ; Цэнтр лінгвакраіназнаўства «Студыя-Мовія». — Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2020. — 117, [23] с. : табл. ; 29 см. — Аўтары паказаны на адвароце тытульнага ліста і перад выпускнымі данымі. — 25 экз. — ISBN 978-985-880-090-1
  • Кітайска-беларускі слоўнік ; Беларуска-кітайскі слоўнік : [аб’ём кожнага са слоўнікаў складае звыш 9000 слоў] / Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; [укладальнікі: Я. В. Волкава і інш.]; навуковы кіраўнік праекта А. А. Тозік; навуковы рэдактар І. Л. Капылоў. — Мінск : Выдавецкі цэнтр БДУ, 2021. — 870 с. ; 21 см. — Тытульны ліст і пераплёт паралельна на кітайскай і беларускай мовах. — 150 экз. — Выдадзена з: Беларуска-кітайскі слоўнік. — ISBN 978-985-553-695-7 (у пераплёце)